Харальная сінагога (Мінск)

Мінск
(Пасля перасылкі з Харальная сінагога, Мінск)

Мі́нская Хара́льная сінаго́га — колішняя галоўная сінагога ў Мінску, якая размяшчалася па адрасе вул. Серпухаўская, 7. Сёння часткова перабудаваны будынак займае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага.

Сінагога
Харальная сінагога
Former Choral Synagogue - Харальная сінагога.jpg
Сінагога ў пачатку XX ст.
53°58′ пн. ш. 27°36′ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Канфесія іўдаізм
Тып будынка сінагога
Архітэктурны стыль маўрытанскі стыль
Дата пабудовы 1906 год
Дата скасавання 1921
Лагатып Вікісховішча Харальная сінагога на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Кінатэатр «Культура»
 
У пачатку XX ст.

Сінагога была пабудавана ў 1906 годзе. Будынак быў узведзены ў маўрытанскім стылі. Сродкі на ўзвядзенне сінагогі выдзяліла шматлікая яўрэйская абшчына горада па ініцыятывы мінскага ўрача І. Лунца[1]. Кампазіцыйна будынак складаўся з дзвюх частак: грандыёзнага партала ля ўваходу і размешчанага на восі ўваходу рытуальнай залы. Уваход у будынак глядзеўся як высокая велічная арка, над якой размяшчалася вялікае круглае акно — так званае, вока Аарона. У цэлым, сінагога адрознівалася надзвычайнай маляўнічасцю, пластыкай і багаццем святлаколеравых адценняў[2].

 
Паласатая муроўка, якая захавалася на бакавых фасадах Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі будынак сінагогі прыватызавалі і ў 1923 годзе сінагогу пераабсталявалі ў Нацыянальны яўрэйскі тэатр БССР, дзе праводзіліся лекцыі, з’езды і дэманстраваліся фільмы. Пазней тут размясціўся Дом культуры сакратарыята ЦВК імя М. В. Фрунзэ. У лістападзе 1926-га будынак быў перададзены ў карыстанне створанай арганізацыі Белдзяржкіно. Неўзабаве тут адкрыўся кінатэатр «Культура» — адзін з самых буйных на той час у Беларусі. Глядзельная зала «Культуры», а першапачаткова харальная зала, славілася выдатнай акустыкай. Знакамітыя спевакі і артысты, як Уладзімір Маякоўскі, Леанід Уцёсаў, Сяргей Лемешаў і іншыя, аддавалі перавагу выступаць падчас гастроляў менавіта тут.

Пасля Другой сусветнай вайны будынак кінатэатру быў перабудаваны для Расійскага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага (праект архітэктара М. І. Бакланава)'[3]. Цяпер гэта вялікі трохпавярховы будынак, амаль прамавугольны ў плане, сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Нутраная прастора таксама вырашаная сіметрычна. Былы цэнтральны неф пераабсталяваны ў глядзельную залу, бакавыя — у фае. На будынку ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі У. У. Маякоўскаму і ў гонар VI Усебеларускага з’езду Саветаў. Будынак — помнік архітэктуры эклектыкі з пазнейшымі зменамі[4]. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[5]. Сёння будынак займае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага.


Зноскі

  1. В. И. Зеленков. «Доктор Лунц и его потомки». «Асоба і час. Беларускі біяграфчны альманах», 2018.
  2. Здание хоральной синагоги в Минске (руск.) . by.holiday.by. Праверана 3 верасня 2014.
  3. вул.Валадарскага - дом №05 - тэатр імя М.Горкага. Мінск. Гісторыя па фотаздымках. oldmensk.net. Праверана 12 жніўня 2014.
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
  5. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.

СпасылкіПравіць