Харвацкая дэмакратычная садружнасць

Харвацкая дэмакратычная садружнасць (харв.: Hrvatska demokratska zajednica, HDZ) — палітычная партыя правацэнтрысцкага толку. З 2003 года па 2011 год у кааліцыі з малымі партыямі ўваходзіла ва Урад Харватыі. Член Еўрапейскай народнай партыі.

Харвацкая дэмакратычная садружнасць
Hrvatska demokratska zajednica
Выява лагатыпа
Лідар Ядранка Косар
Заснавальнік Франьё Туджман
Дата заснавання 17 чэрвеня 1989 года
Штаб-кватэра Сцяг Харватыі Харватыя Заграб
Краіна
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя, кансерватызм, нацыянал-кансерватызм
Інтэрнацыянал Міжнародны дэмакратычны саюз
Саюзнікі і блокі Еўропа Еўрапейская народная партыя
Маладзёжная арганізацыя «Mladež HDZ-a»
Колькасць членаў 220 000[1]
Сайт www.hdz.hr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кароткая гісторыя і дзейнасць правіць

ХДС было заснавана 17 чэрвеня 1989 года прыхільнікамі поўнай незалежнасці Харватыі ад СФРЮ. З гэтай праграмай партыя перамагла на першых дэмакратычных выбарах у 1990 годзе[2] і стала кіруючай у Сацыялістычнай Рэспубліцы Харватыя. Узначаліў партыю Франья Туджман. Пад кіраўніцтвам ХДС, у 1991 годзе, Харватыя абвясціла незалежнасць, якая была прызнана міжнароднай супольнасцю (канчатковы суверэнітэт Харватыі быў усталяваны пасля завяршэння вайны ў 1995 годзе).

Тым часам ХДС было абвінавачана ў правым экстрэмізме і парушэнні правоў чалавека, а ў другой палове 1990-х — і ў махінацыях падчас прыватызацыі. Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася пасля смерці Туджмана. На прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах 2000 года левацэнтрысцкая кааліцыя на чале з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Харватыі і Харвацкай сацыял-ліберальнай партыяй нанесла ХДС цяжкае паражэнне. Пасля гэтага з ХДС выйшаў шэраг членаў, якія ўтварылі новую партыю — Дэмакратычны цэнтр.

Пасля выбараў у ХДС пачаліся спрэчкі паміж прыхільнікамі нацыяналістычнай лініі і ўмераным крылом, якое мела намер ператварыць ХДС у дэмакратычную партыю. Апошняе, якое кіравалася Іва Санадэрам, узяло верх у нутрапартыйнай барацьбе, пасля чаго прывяло ХДС да перамогі на парламенцкіх выбарах у 2003 годзе.

Пасля нечаканага абвяшчэння Санадэрам пра свой сыход у адстаўку з пасад старшыні партыі і прэм’ер-міністра Харватыі з 4 ліпеня 2009 года ХДС узначальвае Ядранка Косар. На выбарах 2011 года ў Парламент Харватыі партыі ўдалося атрымаць 45 з 151 месца.

Старшыні партыі правіць

Імя Заняў пасаду Пакінуў пасаду
Франья Туджман 17 чэрвеня 1989 10 снежня 1999
пасада скасаваны 10 снежня 1999 5 студзеня 2000
Уладзімір Шэкс 5 студзеня 2000 29 красавіка 2000
Іва Санадэр 29 красавіка 2000 4 ліпеня 2009
Ядранка Косар 4 ліпеня 2009 цяперашні час

ХДС у Босніі і Герцагавіне правіць

У Босніі і Герцагавіне існуюць дзве аналагічныя партыі — Харвацкая дэмакратычная садружнасць Босніі і Герцагавіны (заснавана 18 жніўня 1990 года ў Сараеве, лідар — Драган Човіч) і Харвацкая дэмакратычная садружнасць 1990 (заснавана 16 красавіка 2006 года ў Мостары, лідар — Божа Любіч), якая адкалолася ад яе.

Зноскі

Спасылкі правіць