Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт гарадской гаспадаркі імя А. М. Бекетава

Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт гарадской гаспадаркі імя А. М. Бекетава (укр.: Харківський національний університет міського господарства імені О. М. Бекетова) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.

Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт гарадской гаспадаркі імя А. М. Бекетава
Харківський національний університет міського господарства імені О. М. Бекетова
Арыгінальная назва Харківський національний університет міського господарства імені О. М. Бекетова
Міжнародная назва O. M. Beketov Kharkiv National University of Urban Economy
Заснаваны 1922
Тып профільная ВНУ
Рэктар Volodymyr Babayev[d]
Студэнты 20 000
Размяшчэнне Харкаў
Сайт kname.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Навучальная ўстанова заснавана ў 1922 годзе як Усеўкраінскі тэхнікум камунальнай гаспадаркі. З 1924 года — факультэт камунальнай гаспадаркі вячэрняга працоўнага тэхнікума народнай гаспадаркі, з 1929 года — камунальны факультэт Харкаўскага інстытута народнай гаспадаркі. З 1930 года — Харкаўскі інстытут камунальнай гаспадаркі, а з 1935 — Харкаўскі навучальны камбінат камунальнай гаспадаркі, у складзе якога — Харкаўскі інстытут камунальнай гаспадаркі і Тэхнікум зялёнага будаўніцтва. У 1938 годзе перайменаваны ў Харкаўскі інстытут камунальнага будаўніцтва, а ў 1939 — у Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва. У 1941 годзе быў ліквідаваны камбінат, Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва і Тэхнікум зялёнага будаўніцтва былі выдзелены ў асобныя навучальныя ўстановы. У 1989 годзе Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва перайменаваны ў Харкаўскі інстытут інжынераў гарадской гаспадаркі, у 1994 годзе — у Харкаўскую дзяржаўную акадэмію гарадскога гаспадаркі. З 2003 года акадэмія атрымала статус нацыянальнай, а з 2013 — нацыянальнага ўніверсітэта. 25 красавіка 2013 года ўніверсітэту нададзена імя А. М. Бекетава.

Структура правіць

  • Інстытут эканомікі і менеджменту
  • Інстытут энергетычнай, інфармацыйнай і транспартнай інфраструктуры [1]
    • Кафедра аўтаматызацыі і камп’ютарна-інтэграваных тэхналогій [2]
  • Інстытут падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі
  • Факультэт архітэктуры і дызайну
  • Будаўнічы факультэт
  • Факультэт інжынерных сетак і экалогіі гарадоў
  • Факультэт па рабоце з замежнымі студэнтамі

Зноскі

Спасылкі правіць