Харлампіеўская царква (Іркуцк)
помнік архітэктуры (федэральны)
Міхайла-Архангельская Харлампіеўская царква, Марскі храм (руск.: Харлампиевская церковь) — праваслаўны храм у Іркуцку, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на вуліцы 5-й Арміі. Адзін з найстарэйшых праваслаўных храмаў Іркуцка.
Праваслаўны храм | |
Міхайла-Архангельская Харлампіеўская царква | |
---|---|
руск.: Харлампиевская церковь | |
| |
52°16′53″ пн. ш. 104°16′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Іркуцк, вуліца 5-й Арміі |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Іркуцкая |
Дата заснавання | 1777 |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
ГісторыяПравіць
Першая драўляная двухпрастольная царква была пабудавана ў 1738 годзе. Ніжні прыдзел у імя свяшчэннамучаніка Харалампія быў асвечаны біскупам Іркуцкім і Нерчынскім Інакенціем (Неруновічам) 24 студзеня 1739. У 1777 замест драўлянай закладваецца мураваная царква.
У Харлампіеўскай царкве святары дабраслаўлялі маракоў перад плаваннем. У 1884 годзе на дзядзінцы царквы быў пахаваны Іркуцкі купец, буйны мецэнат і дабрачынец Іван Хамінаў . У 1904 Аляксандр Калчак браў шлюб у царкве з Соф'яй Аміравай, і тут яго дабраслаўлялі у паходы на поўнач па рацэ Лене да Паўночна-Ледавітага акіяну.
ЛітаратураПравіць
- Калинина И. В. Культовое православное зодчество // Памятники истории и культуры Иркутска. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1993. — С. 393—394. — 448 с. — Тираж 5 000 экз. — ISBN 5-7424-0581-2
- Калинина И. В. Православные храмы Иркутской епархии XVII — начало XX века: Научно-справочное издание. — М.: Галарт, 2000. — С. 127—128. — 496 с. — Тираж 5 000 экз. — ISBN 5-269-00993-3 (памылк.)
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (руск.)
- Михаило-Архангельская (Харлампиевская) церковь: история (руск.)
- Михаило-Архангельская Харлампиевская церковь на сайте Иркипедия (руск.)