Харлампіеўская царква (Ноўка)
Харлампіеўская царква — праваслаўны мураваны храм у аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Смятаніна, 1а.
Славутасць | |
Харлампіеўская царква | |
---|---|
55°08′07″ пн. ш. 30°09′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Ноўка |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская |
Будаўніцтва | 2001—2006 гады |
Гісторыя
правіцьПрыход утвораны 18 ліпеня 1994 года. Пад царкву было пераабсталявана памяшканне былой школы.
31 кастрычніка 1994 года ў храме была праведзена першая Боская Літургія. У 1996 годзе ўсталяваны іканастас царквы. У 2000 годзе прыбудавана алтарная частка. У 2001 годзе пачата будаўніцтва купальнай часткі храма. Быў праведзены малебен з асвячэннем і ўсталяваны купал, пабудавана званіца.
У 2006 годзе царква была асвечана кіраўніком епархіі епіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем.
У 2011—2014 гадах пабудавана званіца. У 2015 годзе заліты падмурак пад памяшканне нядзельнай школы[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорус. Правосл. Церковь, 2009. — 153 с.