Хартыя'97

(Пасля перасылкі з Хартыя’97)

Хартыя’97 – беларуская грамадзянская ініцыятыва, якая была накіравана на праваабарончую дзейнасць і аб'яднанне палітычных сіл, апазіцыйных да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.

Хартыя'97
Выява лагатыпа
URL charter97.org
Тып сайта Навінавы
Рэгістрацыя Няма
Мова(-ы) Беларуская, руская, англійская
Пачатак працы 11 верасня 1998
Рэйтынг Alexa 9 668[1]

Хартыя’97 была складзена па аналогіі з Хартыяй 77 – дэкларацыяй, якая абвясціла прынцыпы пераадолення таталітарызму і аднаўлення дэмакратыі ў Чэхаславакіі. Хартыя’97 была абвешчаная 10 лістапада 1997 года. Хартыя канстатавала парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, разбурэнне нацыянальнай культуры. Яе аўтарамі і ініцыятарамі выступілі журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі, а яе тэкст быў апублікаваны ў вядучых няўрадавых газетах таго часу: «Имя», «Белорусская деловая газета», «Народная воля», «Свабода», «Свободные новости» і іншых.

У арганізацыйны камітэт грамадскай ініцыятывы ў розны час уваходзілі Андрэй Саннікаў, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Віктар Івашкевіч, Людміла Гразнова, Пётр Марцаў, Юрый Хашчавацкі і іншыя вядомыя дзеячы. Першымі пад тэкстам Хартыі’97 паставілі подпісы 100 вядомых у краіне палітыкаў, грамадскіх і культурных дзеячаў, журналістаў. Пазней дакумент падпісалі больш за 100 тысяч грамадзян Беларусі.[2]

24 студзеня 2018 года доступ да вэб-сайта chapter97.org быў заблакаваны па ўсёй краіне ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.[3] Радавыя чытачы парталу з Беларусі вымушаны карыстацца спецыяльнымі праграмамі, проксі-серверамі і ўсялякага роду ананімімайзерамі. З замежных IP-адрасоў доступ на сайт кампаніі вольны.[3]

У жніўні 2022 года беларускія ўлады прызналі «Хартыю» экстрэмісцкім фарміраваннем[4]. Раней у 2021–2022 гадах яе тэлеграм-канал, лагатып, сайт і старонкі ў сацыяльных сетках былі ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[5].

Зноскі

Спасылкі

правіць