Хартыя Калоніі Масачусецкага заліва

Хартыя Калоніі Масачусецкага заліва (англ.: Charter of Massachusetts Bay Colony) — дакумент, які ўсталяваў самакіраванне ў англійскай калоніі, якая пазней стала штатам Масачусетс ЗША. Выдадзена каралём Вялікабрытаніі Карлам І 4 сакавіка 1629 года ў якасці дазвалення камерцыйнай Кампаніі Масачусецкага заліва ажыццяўляць самакіраванне сваёй калоніі.

Гэты дакумент быў адным з крокаў да абмежавання ўлады абсалютных манархаў Вялікабрытаніі і стварэння сучаснай прававой дзяржаўнасці з магчымасцю выбару ўлады.

Вытрымкі з Хартыі ў беларускім перакладзе правіць

«І далей, каб гэты Кіраўнік і Кампанія, іх пераемнікі, назаўжды мелі адну агульную Пячаць, якая павінна выкарыстоўвацца ва ўсіх выпадках і ўмовах названай Кампаніі. Тая ж самая Пячаць можа быць, знішчана, зменена час ад часу паводле іх пераваг. І паводле нашай волі і перавагі, якую мы робім сапраўднай для нас, нашых нашчадкаў і пераемнікаў, аб'яўляем, каб з гэтага часу і назаўжды, быў адзіны Кіраўнік, адзіны Намеснік кіраўніка, і васямнаццаць Памочнікаў, якія бы час ад часу збіраліся, праводзілі выбары і выбралі прадстаўнікоў з вольных людзей гэтай кампаніі, у парадку і форме, якія прадпісваюцца згодна з гэтым дакументам і за якім служачыя павінны сачыць з мэтай лепшага кіраўніцтва і мажлівасці аддаваць загады па справах кампаніі, ў дачыненні да згаданых зямель і ўладанняў, якія ўваходзяць у склад Кампаніі і Калоніі...

А для лепшага выканання нашых Каралеўскіх Законаў і Перадачы Правоў адносна гэтага дакумента, мы, згодна з яго зместам, які датычыцца і нас, і нашых нашчадкаў і пераемнікаў, прызначаем, высвячаем, сцвярджаем і складаем нашых горача любімых Мэцью Крадока ў якасці першага і цяперашняга Кіраўніка гэтай Кампаніі, Томаса Гоффе ў якасці Намесніка кіраўніка гэтай Кампаніі, сэра Рычарда Солтанстала, Ісаака Джонсана, Самюэля Альдэрсэя, Джона Вена, Джона Хамфрэя, Джона Эндэкота, Саймана Веткомба, Інкрэса Наэла, Рычарда Пэра, Натаніэля Райта, Самюэля Васаля, Феафіла Ітана, Томаса Адамса, Томаса Хатчынса, Джона Браўна, Джорджа Фокскрафта, Уільяма Васаля, і Уільяма Пінчына у якасці Памочнікаў гэтай Кампаніі, з мэтай працягу дзейнасці ў некалькіх філіялах Кампаніі на працягу іх службы, і паводле прадпісанняў, як гэта сцвярджаецца і прызначаецца ў гэтым дакуменце і далей.

І далей, мы будзем згодна за зместам гэтага дакумента, які датычыцца і нас, і нашых нашчадкаў і пераемнікаў, упаўнаважываць Кіраўніка гэтай Кампанія на працягу яго службы, або пры яго адсутнасці па прычыне хваробы ці іншым чынам, Намесніка кіраўніка, на працягу яго службы мець паўнамоцтвы, час ад часу ў незалежнасці ад абставін аддаваць загады на збор членаў Кампаніі, і заклікаючы іх разам, праводзіць кансультацыі і даваць парады па дзейнасці Кампаніі і яе справах. Кіраўнік, Намеснік кіраўніка і Памочнікі на працягу іх службы павіны раз у месяц ці часцей, на іх уласнае меркаванне, збірацца, арганізоўваць і праводзіць пасяджэнні кіраўніцтва з мэтай лепшага кіравання і аддачы загадаў і распараджэнняў і з нагоды іншых падзей, якія адбываюцца, закранаюць або тычацца дадзенай Кампаніі ці Калоніі. Яны павінны і абавязаны праводзіцца Кіраўніком ці яго Намеснікам, а сем ці болей Памочнікаў на працягу службы павіны заўжды адпаведна збірацца кожную апошнюю сераду на Хілары, Вялікдзень, Тройцу, і на святы св. Міхаіла – адзін вялікі агульны і ўрачысты сход, які ўключае чатыры агульных сходы і заклікае чатыры вялікіх і агульных пасяджэння Кампаніі.

Ва ўсіх і кожным вялікім і агульным пасяджэнні, скліканым такім чынам, мы даем нам, нашым нашчадкаў і пераемнікаў, права даваць і прадстаўляць Кіраўніка Кампаніі, яго Пераемнікаў і Памочнікаў на працягу тэрміну іх службы і пры наяўнасці вольных людзей і Памочнікаў Кампаніі, або большая колькасць з іх, сабраная такім чынам, Кіраўнік і Намеснік Кіраўніка і шэсць Намеснікаў (максімум сем), павінны мець усе паўнамоцтвы выбіраць, вылучаць і прызначаць служачых і іншыя паўнамоцтвы, якія яны лічаць патрэбнымі. Яны павінны быць гатовы прыняць такое рашэнне, быць свабоднымі ў рамках, акрэсленых Кампаніяй, і мець права выбару і прызначэння такіх службовых асоб, якія на іх думку падыдуць лепш за ўсё: якія маглі б даваць загады, кіраваць і даваць даручэнні Кампаніі; выдаваць законы і загады з мэтай паляпшэння якасці жыцця; загады ў дачыненні да ўладанняў і Калоніі; загады ў дачыненні да людзей, якія жывуць у гэтых мясцінах. Яны павіны сустракацца з людзьмі для кантролю за тым, каб законы і статуты не супярэчылі і не адмаўлялі законаў і палажэнняў гэтай частцы Вялікабрытаніі.

І далей паводле нашай волі і перавагі мы робім сапраўдным для нас, нашых нашчадкаў і пераемнікаў стварэнне і высвячаем, каб кожны год адзін раз у год, у далейшым і назаўжды, а менавіта, у апошнюю сераду ў тэрмін Вялікадня, штогод, Кіраўнік, Намеснік Кіраўніка і яго Памочнікі праводзілі пасяджэнні Кампаніі і сход усіх іншых службовых асоб Кампаніі, якія будуць на гэты дзень або час, выбранымі для забеспячэння кіраўніцтва большай часткай членаў Кампаніі[1]

Спасылкі правіць