Харунжы надворны літоўскі
Харунжы надворны (дворны) літоўскі (лац.: vexillifer curiae) — ураднік ў Вялікім Княстве Літоўскі, пачатак 16 стагоддзя — 18 стагоддзе. Намеснік харунжага вялікага літоўскага.
Харунжымі надворнымі літоўскімі былі:
- Войцех Нарбутовіч (1505 ці 1506)
- Іван Совіч Корсак (да 1524)
- Рыгор Рагоза (1566)
- Васіль Рагоза (30.5.1566 — да 1584)
- Мікалай Карачон (1588 — да 1610)
- Мікалай Францкевіч-Радзімінскі (1611—1613)
- Пётр Пац (23.12.1613 — 1635)
- князь Аляксандр Агінскі (11.3.1636 — 13.1.1645)
- князь Багдан Агінскі (14.1.1645 — 2.1649)
- Жыгімонт Адам Слушка (1649 — 16.8.1656)
- Канстанцін Уладзіслаў Пац (7.3.1658 — 1686)
- Ян Казімір Пац (26.1.1687 — 1696/1697)
- Гедэон Міхал Францкевіч-Радзімінскі (1697—1712; 26.8.1702 памылкова намінаваны Казімір Гружэўскі, намінацыя была адменена; 13.5.1710 памылкова намінаваны Міхал Ян Тызенгаўз; намінацыя была адменена)
- князь Міхал Пузына (18.8.1712 — 11.1.1717)
- Казімір Пакаш (20.1.1717 — 1728)
- князь Антоні Міхал Пузына (15.6.1728 — 11.6.1746)
- граф Ян Красіцкі (6.1746 — 1752)
- Юзаф Красінскі (1752—1766)
- граф Антоні Красіцкі (10.3.1766 — 1777)
- Казімір Вольмер (29.10.1777 — 1781)
- Караль Храптовіч (23.5.1781 — 1786)
- граф Антоні Валовіч (4.3.1781 — 17.3.1794)
- Мікалай Нарбут (17.3.1794 —)
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.