Харчовыя валокны

Харчовыя валокны — кампаненты ежы, якія не пераварваюцца стрававальнымі ферментамі  (руск.) арганізма чалавека, але перапрацоўваюцца карыснай мікрафлорай кішачніка  (руск.). У некаторых крыніцах паняцце харчовых валокнаў вызначаецца як сума поліцукрыдаў і лігніну, якія не пераварваюцца эндагеннымі сакрэтамі  (руск.) страўнікава-кішачнага тракту чалавека[1]. На думку многіх спецыялістаў дадзенае вызначэнне з'яўляецца найбольш дакладным.

У 1970-1980-я гады ва ўжыванні быў тэрмін клятчатка , але ў сувязі з асэнсаваннем важкай ролі харчовых валокнаў з пункту гледжання трафалогіі  (руск.), выкарыстанне гэтага тэрміна прызнана некарэктным.

Асноўныя тыпы харчовых валокнаў правіць

  1. Лігнін
  2. Некрухмальныя поліцукрыды
    1. Цэлюлоза
    2. Нецэлюлозныя поліцукрыды
      1. Геміцэлюлозы
      2. Пекцінавыя рэчывы
      3. Камедзі
      4. Слізі
      5. Запасныя поліцукрыды, падобныя інуліну і гуару

Зноскі

  1. Trowell H.C., Burkitt D.P.  (англ.) The development of the concept of dietary fibre // Mol Aspects Med. #9(1), 1987. p. 7-15

Гл. таксама правіць

  1. Федеральная служба по надзору в сфере защиты прав потребителей и благополучия человека Архівавана 10 ліпеня 2022.
  2. Food for Specific Health Use (FOSHU), Japan
  3. U.S. Food and Drug Administration, USA