Хасэ Вергара-Хімена

Хасэ Вергара-Хімена (ісп.: José Vergara Gimeno; 2 чэрвеня 1726, Валенсія, Іспанская імперыя — 9 сакавіка 1799, там жа) — іспанскі мастак, адзін з заснавальнікаў Каралеўскай Акадэміі мастацтваў Сан Карлас у Валенсіі (1768).

Хасэ Вергара-Хімена
ісп.: José Vergara Gimeno
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1726(1726-06-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1799(1799-03-09)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Francesc Vergara[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і з мастацкімі традыцыямі. Яго бацька Франсіска Вергара (1681—1753), дзядзька Мануэль Вергара, брат Ігнасіа Вергара-Хімена (1715—1776), стрыечны брат Франсіска Вергара Бартуаль былі скульптарамі і мастакамі.

Першыя навыкі майстэрства атрымаў у майстэрні бацькі. Творыў на стыку позняга барока і неакласіцызму. Займаўся алейным жывапісам і фрэскамі. Аўтар шматлікіх карцін і фрэсак на біблейскія сюжэты, партрэтаў.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Josef or José Vergara // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б https://rkd.nl/explore/artists/80217 Праверана 16 кастрычніка 2016.