Хасэ Марыя Басанта

аргенцінскі футбаліст

Хасэ́ Мары́я Баса́нта Паво́нэ (ісп.: José María Basanta Pavone; нар. 3 красавіка 1984, Трэс-Саргентас, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2013—2014). З’яўляецца стрыечным братам футбалістаў Марыяна і Гансала Павонэ.

Футбол
Хасэ Марыя Басанта
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хасэ Марыя Басанта Павонэ
Мянушка Чэма (Chema), Пепэ (Pepe)
Нарадзіўся 3 красавіка 1984(1984-04-03)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
 Мексіка
Рост 188 см
Вага 80 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Маладзёжныя клубы
Аргенціна Бока Хуніярс
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2008 Аргенціна Эстудыянтэс 36 (2)
2006—2007   Аргенціна Алімпа 32 (1)
2008—2014 Мексіка Мантэрэй 208 (8)
2014—2016 Італія Фіярэнціна 24 (2)
2015—2016   Мексіка Мантэрэй 34 (2)
2016—2020 Мексіка Мантэрэй 87 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2014 Аргенціна Аргенціна 12 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 чэрвеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Хасэ пачаў сваю кар’еру ў клубе «Эстудыянтэс», аднак у 2006 годзе далучыўся да клуба другога дывізіёна «Алімпа». Новаму клубу Басанта дапамог атрымаць перамогу ў чэмпіянаце і прабіцца ў Прымеру. У 2007 годзе ігрок вярнуўся ва «Эстудыянтэс».

У чэрвені 2008 года іграка набыў мексіканскі «Мантэрэй» паводле просьбы менеджара каманды Рыкарда Ла Вольпэ[3]. З тых часоў Басанта стаў асноўным іграком каманды, некалькі разоў стаўшы чэмпіёнам Мексікі.

Пасля чэмпіянату свету 2014 перайшоў у італьянскую «Фіярэнціну». 1 жніўня 2015 года вярнуўся ў «Мантэрэй» на правах гадавой арэнды, а ўлетку 2016 года быў выкуплены мексіканскім клубам.

У верасні 2020 года абвясціў пра завяршэнне прафесійнай кар’еры.

Дасягненні правіць

Мантэрэй:

Заўвагі правіць

  1. José María Basanta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. José María Basanta // FBref.com
  3. Contrata CF Monterrey a defensa argentino Basanta Архівавана 22 чэрвеня 2008.. MedioTiempo.com

Спасылкі правіць