Хасэ Міяха

іспанскі генерал

Хасэ Міяха Менант (ісп.: José Miaja Menant; 20 красавіка 1878 — 14 студзеня 1958) — генерал арміі рэспубліканскай Іспаніі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.

Хасэ Міяха
ісп.: José Miaja
Дата нараджэння 20 красавіка 1878(1878-04-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1958(1958-01-13)[2][1][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Рэспубліканская фракцыя (Іспанія)
Род войскаў Сухапутныя войскі Іспаніі[d]
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Order of Saint Hermenegild
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Родам з Астурыі, сын рабочага.

Да вайны Міяха лічыўся «генералам-няўдачнікам», дурнаватым і правінцыйным чалавекам, які няўдала спрабаваў заняць бачнае месца ў ваенных колах. Малады генералітэт, асабліва Франсіска Франка, Гансала Кейпа дэ Льяна і Хасэ Энрыке Варэла, якія пазней будуць змагацца на баку нацыяналістаў, заўсёды здзекаваліся з яго[3].

Так ці інакш, але да ліпеня 1936 года ён даслужыўся да камандуючага 1-й дывізіяй у Мадрыдзе. З пачаткам бунту правых вайскоўцаў застаўся лаяльным ураду рэспубліканцаў.

Камандуючы рэспубліканскімі войскамі ў Андалузіі, Міяха здолеў адбіць наступленне мяцежнікаў, нягледзячы на іх перавагу ва ўзбраенні і колькасці; затым камандаваў 3-й дывізіяй у Валенсіі. У пачатку лістапада 1936 года быў прызначаны старшынёй Камітэта абароны Мадрыда.

У лютым 1937 года стаў галоўнакамандуючым усім Цэнтральным (Мадрыдскім) фронтам. Пад яго камандаваннем часці рэспубліканскай арміі атрымалі шэраг перамог: бітва пры Хараме, разгром італьянскага экспедыцыйнага корпуса пад Гвадалахарай, узяцце Тэруэля. З чэрвеня Міяха з’яўляўся таксама мадрыдскім губернатарам, а з красавіка 1938 года камандаваў усімі ўзброенымі сіламі цэнтра і поўдня рэспубліканскай Іспаніі.

Адначасна ён ўступіў у Кампартыю Іспаніі.

За перыяд грамадзянскай вайны адыграў важкую ролю ў справе ператварэння часцей рэспубліканскай міліцыі ў паўнавартасную армію.

Зноскі

  1. а б José Miaja Menant // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. José Miaja Menant // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Кольцов М. Е. Испанский дневник (урывак пра генерала Міяха)

Літаратура правіць

  • Большая советская энциклопедия (1-е издание) // т. XXXIX (1938): Мерави — Момоты, стлб. 314—315 (РГБ).