Дамашні гвалт
Дамашні гвалт, або сямейны гвалт, таксама сустракаецца хатні гвалт -- гвалт аднаго партнёра або сваяка ў дачыненні да іншага, які паўтараецца і адбываецца найперш унутры сям’і.
Апісанне
правіцьПаняцце змяшчае ў сабе фізічны, псіхалагічны, сексуальны і эканамічны гвалт[1]. Да дамашняга гвалту адносяць таксама гвалт над дзецьмі і жорсткае абыходжанне з жывёламі. Паводле статыстыкі па Беларусі, у 86% выпадкаў дамашні гвалт здзяйсняюць мужчыны, у 14% - жанчыны.
Наступствы
правіць- Дзець пераймаюць у бацькоў агрэсіўную, канфліктную мадэль паводзін, рэалізуюць яе на сваіх аднагодках, на малодшых, на членах сваёй будучай сям’і.
- Дамашні гвалт абарочваецца дэградацыяй асобы як таго, хто здзяйсняе гвалт, так і ахвяры.
- Садзейнічае росту напружанасці ў грамадстве, зніжае агульны ўзровень культуры.
- Прыводзіць да росту побытавых злачынстваў, самагубстваў, траўм, колькасці інвалідаў.
- Падрывае давер паміж бацькамі і дзецьмі, разбурае аўтарытэт старэйшых.
Прычыны
правіцьСярод прычын дамашняга гвалту—высокі ўзровень спажывання алкаголю, патрыярхальныя стэрэатыпы, нізкая прававая культура грамадзян, адсутнасць заканадаўчай базы, якая павінна процідзейнічаць дамашняму гвалту.
Прафілактыка
правіцьУ многіх развітых краінах ёсць заканадаўства па прафілактыцы дамашняга гвалту. У бедных і сярэднеразвітых краінах дамашні гвалт болей распаўсюджаны, а грамадства болей схільнае да агрэсіўных стэрэатыпаў і сексізму, якія апраўдваюць дамашні гвалт.
Зноскі
- ↑ Виды домашнего насилия(недаступная спасылка). Представительство ООН в Республике Беларусь (21 ноября 2006). Праверана 14 мая 2010.(недаступная спасылка)