Хашымін

горад у В’етнаме


Хашымін, да 1976 Іншая назва Сайгон (англ.: Ho Chi Minh City, в’етн.: Thanh Pho Ho Chi Minh) — найбольшы горад у В’етнаме. Колішняя сталіца французскага пратэктарату Кохінхіна (18621954) ды Паўднёвага В'етнаму (19541975). Горад знаходзіцца на рацэ Сайгон (Сонг Сай Гон) на поўнач ад дэльты Меконгу, на адлегласці 80 км ад Паўднёва-Кітайскага мора. Гандлёвы цэнтр Шо Лон знаходзіцца на захад ад горада.

Хашымін
в’етн.: Thành phố Hồ Chí Minh
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1698
Плошча
2095 км²
Вышыня цэнтра
19 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
7 123 340 чалавек (2009)
Шчыльнасць
3401 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+84 (8)
Паштовыя індэксы
700000–769999
Афіцыйны сайт
Хашымін на карце В'етнама
Хашымін (В'етнам)
Хашымін
Хашымін (В'етнам)
Хашымін

Тэрыторыя займаная г. Хашымін доўгі час была часткай каралеўства Камбоджы. В'етнамцы ўпершыню атрымалі доступ да рэгіёна ў 17-м стагоддзі. Адносіны з Францыяй пачаліся ў 18-м стагоддзі, калі французскія купцы і місіянеры пасяліліся ў рэгіёне. У 1859 годзе горад быў акупаваны французамі і ў 1862 годзе быў перададзены Францыі в’етнамскім імператарам Ту Дукам. Як сталіца Кохінхіны, Сайгон быў ператвораны ў важны партовы горад і ўрбаністычны цэнтр з прыгожымі віламі, уражлівымі грамадскімі будынкамі і добра выбрукаванымі бульварамі засаджанымі дрэвамі. На поўнач ды на поўдзень ад горада былі пабудаваныя чыгункі і Сайгон стаў галоўным зборным цэнтрам для экпарту рысу, які вырошчваўся ў дэльце ракі Меконг. У 1940 годзе Сайгон быў акупаваны японцамі але французскія каланіяльныя ўлады працягвалі кіраваць В'етнамам да 1945 года, калі яны былі інтэрнаваны японцамі. Другая Сусветная вайна не зачапіла Сайгон.

Сайгон і надалей захоўвае выгляд еўрапейскага горада са шматлікімі будынкамі заходняга стылю французскага каланіяльнага перыяду.

Міжнародны аэрапорт Таншанят абслугоўвае рэгулярныя авіярэйсы кампаніі Эйр В'етнам да іншых унутраных цэнтраў краіны і розных іншаземных кампаній у гарады Азіі і Еўропы. У 40 км ад горада будуецца Міжнародны аэрапорт Лонгтхань.

Насельніцтва (сярэдзіна 2007): 6 міл. 650 тыс. 942 жыхара.

Цікавыя факты правіць

Выбітныя асобы правіць

У Хашыміне нарадзіўся італьянска-французскі кампазітар Рыкарда Качантэ.

Зноскі

Спасылкі правіць