Хаяо Міядзакі

Японскі аніматар і кінарэжысёр

Хаяо Міядзакі (яп.: 宮崎 駿, Miyazaki Hayao; нар. 5 студзеня 1941, Токіа) — адзін з найвядомейшых стваральнікаў анімэ (японскіх мультфільмаў) і коміксаў манга. Адзін з самых паважаных рэжысёраў у гісторыі анімацыі.

Хаяо Міядзакі

Дата нараджэння 5 студзеня 1941(1941-01-05) (83 гады)
Токіа, Японія
Кірунак мангака, мультыплікатар
Псеўданім(ы) Цутому Тэрукі
Вядомыя працы «Наўсікая з Даліны вятроў», «Мой сусед Тотара», «Скрадзеныя прывідамі», «Вандроўны замак Хаўла», «Нябесны замак Лапута», «Прынцэса Мананоке»
Узнагароды Прэмія «Оскар»,
прэмія Берлінскага кінафестывалю Знесеныя зданямі»)
Афіцыйны сайт

Хоць Міядзакі быў збольшага невядомы шырокаму колу гледачоў на Захадзе да 1999 года, калі Miramax выпусціла яго стужку «Прынцэса Мананокэ», яго фільмы былі ўжо вельмі папулярнымі ў Японіі і Усходняй Азіі. Мультфільмы «Скрадзеныя прывідамі» і «Прынцэса Мананокэ» сталі рэкардсмэнамі па касавых зборах у Японіі.

Фільмы Міядзакі прысвечаны тэмам стаўлення чалавека да прыроды і тэхналогій. Галоўныя героі фільмаў часта самастойныя, моцныя дзяўчаты ці маладыя жанчыны; антыгероі — трохі гратэскныя злачынцы з адмоўнымі маральнымі характарыстыкамі.

Мультфільм «Скрадзеныя прывідамі» займае першае месца ў рэйтынгу найлепшых анімацыйных фільмаў па версіі IMDB. Мультфільм «Мой сусед Тотара» ўзначальвае рэйтынг 50 найлепшых мультфільмаў паводле спіса Тэры Гіліяма, які ён склаў для лонданскага часопіса TimeOut[1].

Біяграфія

правіць

Хаяо Міядзакі, другі з чатырох братоў, нарадзіўся ў мястэчку Акебона-цё, частцы такійскай акругі Бункё-ку. Падчас Другой Сусветнай вайны яго бацька Кацудзі Міядзакі быў дырэктарам завода свайго дзядзькі, дзе выраблялі дэталі для баявых самалётаў Zero. З тых часоў Хаяо моцна захапляецца авіяцыяй, палёт і фантастычныя лётныя апараты прысутнічаюць амаль у кожнай яго стужцы.

У дзяцінстве Міядзакі даводзілася часта пераязджаць, часткова таму, што яго маці лячылася ад сухотаў у 1947—1955 гадах. У Міядзакавым фільме «Мой сусед Тотара» паказваецца сям’я, дзе маці цярпіць ад падобнай хваробы.

Прыкладна ў 1956 годзе Міядзакі паступіў у школу Татаёма. На трэцім год навучання ён пабачыў фільм «Гакудзя Дэн», які лічыцца адным з першых поўнаметражных каляровых анімэ, і вельмі зацікавіўся анімацыяй.

Пасля вышэйшае школы Міядзакі наведваў Універсітэт Гакусюін, які скончыў у 1963 годзе ў спецыялізацыях паліталогія і эканоміка.

У красавіку 1963 года Міядзакі ўладкаваўся на работу ў анімацыйную студыю Toei Animation, працуе ў складзе каманды мастакоў над мультфільмам «Вартавы сабака Гаў-гаў» (Wanwan Chushingura). У 1964 годе Міядзакі становіцца галоўным сакратаром прафесійнага саюза ў сваёй кампаніі.

У кастрычніку 1965 годзе Хаяо Міядзакі ажаніўся са сваёю сяброўкай Акемі Ота, з якой яны нажылы двух сыноў, Гаро і Кеісуке. Гаро сам стаў стваральнікам анімэ, а Кеісуке — мастаком па дрэве.

У 1971 годзе вырашае разам з сябрамі экранізаваць казачную аповесць Астрыд Ліндгрэн «Пэпі Доўгая Панчоха», для чаго нават стварае анімацыйную студыю, аднак ажыццявіць гэта не ўдалося дзеля нязгоды ўладальнікаў аўтарскіх правоў. Міядзакі зноў уладкоўваецца аніматарам у вялікую студыю, дзе бярэ ўдзел ў працы над мультфільмам «Вялікая панда і маленькая панда» (1982, рэжысёр Ісаё Такахата), галоўная гераіня якога вельмі падобная да Пэпі Доўгай Панчохі.

Да 1982 года Міядзакі працуе ў студыях Nippon Animation і TMS. На апошняй з іх ён стварае свой адзіны мультсерыял «Конан — хлопчык з будучыні», а на Nippon Animation — свой першы поўнаметражны мультфільм — Замак Кагліёстра (Люпен трэці).

У 1982 годзе Міядзакі адыходзіць ад анімацыі і засяроджваецца на манга-праекце «Наўсікая з Даліны вятроў». Пазней сюжэтам зацікавілася студыя Tokuma Shoten, якая прапанавала Міядзакі экранізаваць яго. Так у 1984 годзе выходзіць поўнаметражны мультфільм «Наўсікая з Даліны вятроў», які мае поспех.

У 1985 годзе Міядзакі стварае сваю ўласную студыю Ghibli пры падтрымцы Tokuma Shoten. На Ghibli выдае свае найбольш вядомыя стужкі («Нябесны замак Лапута», «Мой сусед Тотара», «Прынцэса Мананокэ» і інш).

Міядзакі вельмі рэдка дае інтэрв’ю, не любіць бываць у людзях. Так, ён не паехаў на Берлінскі кінафестываль і нават на цырымонію ўручэння прэміі Оскар, якая была прысуджана яму за мультфільм «Скрадзеныя прывідамі». Але ў 2005 годзе наведаў Венецыянскі кінафестываль — праўда, без вялікай ахвоты, дзякуючы настойлівасці мясцовай адміністрацыі. Нягледзячы на гэта, Міядзакі шмат падарожнічае па Японіі і па розных краінах, дзе вывучае прыроду, шукае натуру для сваіх будучых твораў, наведвае славутыя мясціны. Ён сам прызнаецца, што многія краявіды з мультфільма «Вандроўны замак Хаула» былі навеяны яму прыродай Казахстана і Эльзаса.

Сярод сваіх настаўнікаў называе савецкага і расійскага рэжысёра мультыплікацыі Юрыя Нарштэйна.

Фільмаграфія

правіць

Рэжысёр і сцэнарыст

правіць
  • Конан, хлопчык з будучыні — (яп. 未来少年コナン Mirai Shounen Konan), 1978 (тэлесерыял)
  • Замак Кагліостра (Люпен трэці) — (яп. ルパン三世カリオストロの城 Rupan Sansei: Kariosutoro no Shiro), 1979
  • Наўсікая з Даліны вятроў — (яп. 風の谷のナウシカ Kaze no Tani no Naushika), 1984
  • Нябесны замак Лапута (яп. 天空の城ラピュタ Tenkuu no Shiro Rapyuta), 1986
  • Мой сусед Тотара — (яп. となりのトトロ Tonari no Totoro), 1988
  • Ведзьміна дастаўка — (яп. 魔女の宅急便 Majo no Takkyuubin), 1989
  • Порка Роса — (яп. 紅の豚 Kurenai no Buta), 1992
  • On Your Mark, 1995 (кароткаметражны музычны кліп)
  • Ваўчыная Князёўна — (яп. もののけ姫 Mononoke Hime), 1997
  • Скрадзеныя прывідамі — (яп. 千と千尋の神隠し Sen to Chihiro no Kamikakushi), 2001
  • Вандроўны замак Хаўла — (яп. ハウルの動く城 Hauru no Ugoku Shiro), 2004
  • Рыбка Поньё — (яп. 崖の上のポニョ Gake no Ue no Ponyo), 2008
  • Са схілаў Какурыка (Kokurikozaka kara) (яп. コクリコ坂から Какурыко-Дзака Кара?), 2011 — сцэнарыст
  • Падымаецца вецер (Kaze tachinu) (яп. 風立ちぬ Кадзэ: тачыну), 2013 — поўнаметражны анімэ-фільм, рэжысёр
  • Хлопчык і чапля — (яп. 君たちはどう生きるか Kimitachi wa Dō Ikiru ka), 2023

Сцэнарыст

правіць
  • Панда Копанда — (Panda Kopanda), 1972
  • Панда Копанда і Цырк дажджлівага дня (Panda Kopanda: Amefuri Saakasu no Maki), 1973
  • Шэпат сэрца — (耳をすませば; Mimi o Sumaseba), 1995

Зноскі

Спасылкі

правіць