Хаім Вейцман
Хаім Вейцман (іўр.: חיים עזריאל ווייצמן; англ.: Chaim Azriel Weizmann; 27 лістапада 1874, Моталь, цяпер Іванаўскі раён — 9 лістапада 1952) — навуковец-хімік, адзін з лідараў сіянісцкага руху, 1-ы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль.
Хаім Вейцман іўр.: חיים ויצמן | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | хімік, палітык, педагог, аўтабіёграф, выкладчык універсітэта | ||
Месца працы | |||
Член у | |||
Веравызнанне | іўдаізм | ||
Нараджэнне | 27 лістапада 1874 ці 17 лістапада 1874[1] | ||
Смерць | 9 лістапада 1952[2][1][…] (77 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Жонка | Vera Weizmann[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Быў трэцім дзіцём у сям'і лесасплаўшчыка Озера і хатняй гаспадыні Рахел-Леа[4] (у дзявоцтве Чмярынская), усяго з часам дзяцей у Вейцманаў было 15. Прыблізна ў 1894 бацькі пераязджаюць у Пінск. Скончыў Пінскае рэальнае вучылішча. Вучыўся ў Германіі, У 1901—1904 выкладаў у Жэнеўскім універсітэце, у 1904—1919 працуе ў Манчэстэрскім універсітэце, некаторы час узначальвае хімічную лабараторыю ў Брытанскім адміралцействе. У 1920—1931 і 1935—1946 Х. Вейцман узначальваў сусветную Сіянісцкую арганізацыю. У 1940-я пераехаў у Палесціну, дзе ўзначаліў яўрэйскі нацыянальны рух. Заснавальнік Яўрэйскага ўніверсітэта (Іерусалім), а таксама — навукова-даследчага інстытута па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках у горадзе Рэхават. Уладальнік каля 100 патэнтаў у галіне прамысловага прымянення шэрагу хімічных працэсаў. У 1948 абраны 1-м прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль. Пляменнік Хаіма, Эзер Вейцман, у 1993, таксама абраны прэзідэнтам Ізраіля.
Аўтар аўтабіяграфіі «Выпрабаванні і памылкі» (1949, Англія).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 https://viaf.org/processed/NLI%7C000140867
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Chaim Weizmann // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ У 1920 пераехала ў Эрэц-Ісраэль, заснавала ў Хайфе першы ў Ізраілі прытулак для састарэлых.
ЛітаратураПравіць
- Карлюкевіч А. Знiчкi Айчыны // Голас Радзімы, № 27(3099), 2008 24 лiпеня