Хаім Лейбавіч Маршак
Хаім Лейбавіч Маршак (6 верасня 1886, Мінск — 21 студзеня 1961) — беларускі вучоны ў галіне фтызіятрыі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1940).
Хаім Лейбавіч Маршак | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 верасня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1961 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | фтызіятрыя[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і лекара. Скончыў фізіка-матэматычны (1911) і медыцынскі факультэты (1914) Маскоўскага ўніверсітэта. У гады Першай сусветнай вайны служыў урачом у шпіталі. З 1921 галоўны лекар першага ў Беларусі супрацьтуберкулёзнага дыспансера і адначасова (з 1922) асістэнт факультэцкай тэрапеўтычнай клінікі БДУ. У 1928 па яго ініцыятыве быў створаны НДІ туберкулёзу Наркамата аховы здароўя БССР, які ён узначальваў у 1928—1941 і ў 1944—1958; адначасова прафесар Мінскага медінстытута. Старшыня Беларускага таварыства фтызіятраў (1956)
Навуковыя працы па праблемных пытаннях туберкулёзу.
Зноскі
Літаратура
правіць- Маршак Хаім Лейбавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- Маршак Ефим Львович — артыкул з РЕЭ