Хаім Юдкавіч Бейлькін

беларускі гісторык (нар. 1931)

Хаі́м Ю́дкавіч Бе́йлькін (нар. 23 сакавіка 1931, мяст. Васілевічы, цяпер Рэчыцкі раён) — беларускі гісторык яўрэйскага паходжання. Доктар гістарычных навук (1991). Прафесар (1991).

Хаім Юдкавіч Бейлькін
Дата нараджэння 23 сакавіка 1931(1931-03-23) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1991)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1954 года настаўнік гісторыі. З 1969 года на кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму Гомельскага філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1978 года дацэнт, прафесар кафедры філасофіі і гісторыі Гомельскага кааператыўнага інстытута.

Даследаваў развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзяў, аграрную палітыку БССР у 1970-я — 1980-я гады. Вывучаў помнікі гісторыі і культуры Беларусі[1].

У 2001 годзе эміграваў у Ізраіль[2].

Зноскі

  1. ЭГБ 1993, с. 341.
  2. Бейлькин Хаим Юдкович (руск.). person.goub.by.

Літаратура правіць