Хаўрус балгарскіх нацыянальных легіёнаў

Хаўрус балгарскіх нацыянальных легіёнаў (балг.: Съюз на Българските Национални Легиони (СБНЛ), балг.: ХСБЛ), гэтаксама Задзіночанне легіянераў — балгарская ультраправая ваенізаваная арганізацыя. Дзейнічала ў 1932—1943 гадах. Трымалася ідэалогіі Трэцяга шляху, падобнай да італьянскага фашызму і нямецкага нацыянал-сацыялізму. Стаяла на пазіцыях крайняга нацыяналізму, антыкамунізму і антылібералізму, была правай апазіцыяй манархічнаму рэжыму. Вылучалася папулізмам і схільнасцю да прамога дзеяння. Забаронены пасля запанавання БКП. Захаваў уплыў на балгарскай антыкамуністычнай эміграцыі. Пасля 1989 года адноўлены ў Балгарыі.

Хаўрус балгарскіх нацыянальных легіёнаў
балг.: Съюз на Българските национални легиони
Выява лагатыпа
Іншыя назвы Задзіночанне легіянераў
Ідэалогія балгарскі нацыяналізм, фашызм, антыкамунізм, антылібералізм
Этнічная прыналежнасць балгары
Рэлігійная прыналежнасць Балгарская праваслаўная царква
Лідары Хрыста Лукаў, Нікола Жэкаў, Іван Дочаў, Дзімітр Велчаў, Хрыста Стацеў, Георгій Папрыкаў
Штаб-кватэра Сафія, Балгарыя
Актыўная ў Сцяг Балгарыі Балгарыя
Сфарміравана 3 красавіка 1932
Расфарміравана 1944 год (забароненая)
Саюзнікі Народны сацыяльны рух
Праціўнікі Балгарская камуністычная партыя, ліберальныя арганізацыі, суполка «Звяно»

Стварэнне арганізацыі правіць

Пачатак 1930-х гадоў быў вылучаны ў Балгарыі структурнай кансалідацыяй крайне правых сіл. Гэты працэс ішоў перш за ўсё ў афіцэрстве, гарадскім сярэднім класе і нацыяналістычным студэнцтве. Актывісты натхняліся прыкладамі італьянскай фашысцкай партыі і нямецкай НСДАП. Яны імкнуліся падштурхнуць цара Барыса III да больш паслядоўнага прафашысцкага курсу. Масавай крайне правай партыяй стаў у 1932 годзе Народны сацыяльны рух (НСР) «чорнага прафесара» Аляксандра Цанкава.

Больш радыкальныя сілы, якія адмаўлялі партыйнасць як ліберальную з’яву, стварылі Хаўрус балгарскіх нацыянальных легіёнаў (ХБНЛ). Ініцыятарам стварэння Легіёнаў выступіў палкоўнік Хрыста Лукаў, даволі папулярны ветэран Балканскіх і Першай сусветнай войн. У кіраўніцтва легіёнаў увайшоў таксама генерал Нікола Жэкаў, які стаў ганаровым старшынёй. Моладзевую легіянерскую арганізацыю ўзначаліў актывіст нацыяналістычнага студэнцтва Іван Дочаў[1].

У студзені 1932 года адбыўся ўстаноўчы з’езд, на якім быў падпісаны устаноўчы пратакол і пачалася праца над уставам арганізацыі. Прыняцце ўстава адбылося 5 траўня 1932 г. у Русэ. 26 жніўня 1932 г. рух быў афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве ўнутраных спраў Балгарыі. 7 лістапада 1933 г. у Сафіі адбылася канферэнцыя Хаўрусу балгарскіх нацыянальных легіёнаў.

Ідэалогія і метады правіць

Балгарскія Легіёны з самага пачала капіявалі на нацыянальнай глебе ідэалогію, метадалогію і сімволіку італьянскага фашызму і нямецкага нацыянал-сацыялізму. Ідэолаг арганізацыі Дзімітр Велчаў у праграмным артыкуле 1939 года, у якім спасылаўся на Хрыста Боцева, гаворыў аб неабходнасці злучэння нацыянальнай і сацыяльнай ідэі — на антыкамуністычнай і антикапиталистической аснове:

Нацыяналістычныя погляды сталі атрыбутам прывілеяваных класаў, якія, як кансерватыўныя элементы, арганічна выступалі супраць любой сацыяльна-рэвалюцыйнай каманды. Працоўны народ адчуваў, што павінны змагацца супраць гэтага буржуазна-капіталістычнага нацыяналізму і бачыў ў інтэрнацыянальным марксізме адзіны спосаб дасягнення сацыялістычнага ідэалу. Так барацьба за чалавечыя ўмовы жыцця прымала антынацыянальны характар. Сацыяльны прынцып і нацыянальная ідэя станавіліся варожымі адзін аднаму… Але тут здарыўся цуд: кровапраліцце і пажар сусветнай вайны катавалі, зводзілі з розуму, але таксама гартавалі і ачышчалі. З навальнічных аблокаў прыйшоў адзіны ідэал сацыялізму і нацыяналізму! .. Сутнасць у тым, каб звязаць сацыяльную і нацыянальную ідэю, зноў знайсці грандыёзны сінтэз, у якім хаваюцца надзвычайныя магчымасці.[2]

Сучасны балгарскі гісторык Мікалай Папетраў указвае на арганічнае сваяцтва легіянерскага руху з фашызмам і нацызмам:

З першых крокаў легіянерская арганізацыя паказвала свой антыкамунізм, непрыманне лібералізму, масонства, інтэрнацыяналізму і пацыфізму. У самых ранніх выступленнях была показаная сімпатыя да італьянскага фашызму і нацыянал-сацыялізму, запазычыліся канцэптуальныя пазіцыі, сімвалы, слоганы і тэрміны. Трэці з’езд (1933 г.) прыняў арыентацыю на аднапартыйную палітычную мадэль… Было спагаданне новаму парадку — нацыянал-сацыялізму, узмацняўся антысемітызм, паступова умацоўвалася мэтанакіраваная апазіцыя рэжыму… Суполка найвышэйшых афіцэраў падтрымлівала ідэі правага радыкалізму і таталітарызму.[3]

У той жа час самі легіянеры адмаўялі тоеснасць сваёй арганізацыі з італьянскім ці нямецкім адпаведнікамі і падкрэслівалі «балгарскую нацыянальную самабытнасць» руху.[4]

Важкай рысай, якая вылучае Легіёны ад іншых крайне правых арганізацый, з’яўляецца дэманстратыўны папулізм, арыентацыя на масавасць, сацыяльная рыторыка і метады прамога дзеяння аж да вулічнага гвалту. Адзначалася, што кадравы актыў Легіёнаў набіраўся у тым жа асяроддзі, што ў камуністаў і сацыялістаў[5]. Ад гэтак жа папуліісцкага НСР Легіёны адрозніваліся дэклараванай беспартыйнасцю, прынцыповай адмовай ад парламенцкіх форм палітычнай дзейнасці.

Дадзеныя аб колькасці арганізацыі розныя. Некаторыя сучасныя гісторыкі кажуць аб 50, 150 і нават аб 200 тысячах сяброў, але гэтыя лічбы выклікаюць сумненні. Пастаянны актыў складаў каля 15 тысяч чалавекаў, часамі дасягняючы 35 тысяч.[6]

 
Сімволіка Легіянераў з свастыкай

Сімвалам Легіёнаў з’яўляўся леў над стралой-маланкай у крузе колераў балгарскага нацыянальнага сцяга з абрэвіятурай «СБНЛ». Калі-нікалі маланку замяняла свастыка.

Палітычная практыка правіць

Першапачаткова Легіёны падтрымлівалі Барыса III, асабліва ў супрацьстаянні з суполкай «Звяно» Кімона Геаргіева. (Палітыка «Звяна» характарызавалася таталітарнымі тэндэнцыямі падобнымі да фашызму і нацызму, аднак адрознівалася элітарызмам, непрымальным для ультраправых папулістаў.) Актывіст Легіёнаў і найбліжэйшы паплечнік Дочава Георгій Папрыкаў у лістападзе 1934 г. арганізаваў маладзёвую дэманстрацыю ў падтрымку цара. У лістападзе 1935 года генерал Хрыста Лукаў атрымаў пасаду вайсковага міністра Балгарыі.[7]

Аднак з 1936 г. Легіёны паступова перайшлі ў правую апазіцыю манархічнаму рэжыму. Аб’ектыўным хаўруснікам Легіёнаў, нягледзячы на канкурэнтныя трэнні, быў НСР. Некаторыя кіраўнікі і актывісты —, напрыклад, Хрыста Стацеў — былі ў абедзвюх арганізацыях, хоць радавыя сябры часта адносілі адзін да аднаго варожа. Мяркуецца, што ў 1935—1936 гадах Лукаў і Цанков рыхтавалі дзяржаўны пераварот і ўстанаўленне фашысцкага рэжыму. Аднак гэты план быў сарваны Барысам III.[8]

У 1938 годзе Барыс III адправіў генерала Лукава ў адстаўку з пасады вайсковага міністра. Тады жа ў ХБНЛ адбыўся раскол: радыкальнае крыло Дочава-Папрыкава отделилось ад легіянерскага кіраўніцтва і развіло самастойную апазіцыйную актыўнасць з выражанымі сацыяльнымі акцэнтамі[9][10]

Урадавыя меры барацьбы з Легіянерамі правіць

26 верасня 1939 года ўрад Георгія Кёсеіванава выдаў пастанову, якое рэзка ўзмацніла ціск на недзяржаўныя ваенізаваныя арганізацыі. Сябры Хаўрусу балгарскіх нацыянальных легіёнаў і арганізацыі «Хаўрус ратнікаў за прагрэс Балгарыі» падлягалі звальненню з чыноўных пасад, выключэнню з навучальных устаноў, нясенню працоўнай павіннасці.[11] У гэтым адбілася імкненне ўладаў узяць пад кантроль палітычнае жыццё, не пакідаючы месца для грамадскіх ініцыятыў. Аднак фармальнай нагодай з’явілася супрацьзаконная расісцкая акцыя, зробленая ратнікамі 20 верасня 1939 года «балгарская Крыштальная ноч», — пагром габрэйскіх крам у Сафіі.[11]

Вайна і эміграцыя правіць

Найбольшы маштаб дзейнасць Легіёнаў прыняла ў першай палове 1940-х гадоў, калі Балгарыя далучылася да «гітлераўскай Восі».[12] Нягледзячы на тое, што Балгарыя не ўдзельнічала ў вайне супраць СССР, у Легіёнах вялося вербаванне добраахвотнікаў на Усходні фронт. Легіянеры аказвалі моцны ўціск на цара і ўрад, дамагаліся больш паслядоўнага пранямецкага курсу. Аднак забойства генерала Лукава баевікамі БКП моцна знядужыла пазіцыі ХБНЛ (існавала нават версія, быццам ліквідацыя Лукава была калі не па ўказанню, то са згоды ўлад). Пасля згубы Лукава ўплыў Легіёнаў рэзка пайшоў на спад.

Пасля запанавання БКП у 1944 годзе арганізацыя была забаронена, актыўныя сябры эмігравалі альбо зазнавалі рэпрэсіі. Легіянерская традыцыя культывавалася ў Балгарскім нацыянальным фронце (БНФ), які ўзначалілі ў эміграцыі Дочаў, Папрыкаў, Стацеў і Велчаў.[13]

У сучаснай Балгарыі правіць

Пасля падзення рэжыму БКП у 1989—1990 гадах Саюз балгарскіх нацыянальных легіёнаў быў адноўлены ў Балгарыі. Вялікую ролю ў гэтым сыграў Іван Дочев, які вярнуўся на радзіму, і дзеячы «Саюзу репрэсаваных у Балгарыі пасля 9 верасня 1944 года» на чале з Пятром Няшэвым. Мела таксама значэнне членства ў Легіёнах Іліі Мінева — самага цвёрдага, знакамітага і паслядоўнага з балгарскіх дысідэнтаў-правозащитников.[14]

Найболей моцны ўплыў ХБНЛ праявіўся ў арганізацыі «Балгарскі дэмакратычны форум»(БДФ), якая стала складанай часткай кааліцыі «Саюз дэмакратычных сіл». БДФ стаіць на пазіцыях правай нацыянал-дэмакратыі[15], але дэкларуе працяг легіянерскай традыцыі.[16] Друкарскі орган БДФ атрымаў назву «Прелом»[17] — тое жа, што ў свой час выданне Легіёнаў — і публікаваў тэксты Івана Дочава.

Адноўлены ХНБЛ не мае у Балгарыі сур’ёзны палітычны ўплыў, але з’яўляецца значнай структурай. Поруч з БНФ і іншымі ультраправыми арганізацыямі, легіянеры выступаюць як радыкальная апазіцыя балгарскай палітычнай эліце. Яны выступаюць з крайне нацыяналістычнымі, ксенафобскімі лозунгамі, але пры гэтым звяртаюць увагу да сацыяльнай тэматыцы, заклікаюць да паўстання супраць пануючых «неакамуністаў» і спецслужбаў. У выступленнях Дочава 1990-х — пачатку 2000-х паўтаріліся адаптаваныя да новых умоў нацыянальна-сацыяльныя ўстаноўкі ХНБЛ.[18]

Галоўным накіраваннем дзейнасці Легіёнаў з’яўляецца штогадовае з 2003 публічнае мерапрыемства памяці генерала Лукава — лютаўскі «Лукаўмарш»[19][20], які кансалідуе балгарскіх ультраправых.[21]

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. DOCHEV, Ivan Dimitrov // Philip Rees. Biographical Dictionary of the Extreme Right since 1890. New York, Simon & Schuster, 1990. p. 96.
  2. Д-р Димитър Вълчев, СБНЛ, март 1939 г. Национализъм и социализъм — неразделни елементи на новото политическо съзнание
  3. Поппетров, Н. (съставител) (2009). Социално наляво, национализмът — напред. Програмни и организационни документи на български авторитаристки националистически формации. София: ИК «Гутенберг», ISBN 9789546170606.
  4. Иван Дочев: Русе, 05 май 1932 година Архівавана 25 ліпеня 2014.
  5. Г. Цвятков. Младежките националистически организации в България /1934-1944/ Архівавана 23 верасня 2015 года.
  6. Николай Поппетров. ЛУКОВМАРШ КАТО РИМЕЙК
  7. LUKOV, Hristo Nikolov // Philip Rees. Biographical Dictionary of the Extreme Right since 1890. New York, Simon & Schuster, 1990. p. 242.
  8. Игорь Илька. Русский, вглядись в братушек!
  9. Д-р Иван Димитров Дочев. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2014. Праверана 7 студзеня 2015.
  10. «Папата» не харесва легионерите на «Фюрера»
  11. а б Michael Bar-Zohar, Beyond Hitler’s Grasp: The Heroic Rescue of Bulgaria’s Jews, Adams Media Corporation, 1998.
  12. Stanley G. Payne, A History of Fascism: 1914—1945, London: Routledge, 2001, p. 429.
  13. Български национален фронт и сп. «Борба» Архівавана 18 снежня 2014 года.
  14. Стоян ВЪЛЕВ. КНИГА ЗА ИЛИЯ МИНЕВ И УБИЙЦИТЕ МУ — ВЧЕРАШНИ И ДНЕШНИ
  15. Български демократичен форум /БДФ/
  16. Български демократически форум (В. Златаров)
  17. Вестник «Прелом»
  18. 106 години от рождението на Иван Дочев — легенда за национално мъжество
  19. Болгарские неонацисты провели Луков марш с факелами. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2012. Праверана 10 лютага 2013.
  20. Провеждането на «Луковмарш» в събота в София под въпрос
  21. Декларация в подкрепа на Луковмарш