Хваляванні ў Польшчы (1970)

Хваляванні ў Польшчы ў 1970 годзе, таксама вядомыя як Снежаньскія падзеі 1970 года альбо Масакра на ўзбярэжжы (польск.: Grudzień 1970, wydarzenia grudniowe, rewolta grudniowa, wypadki grudniowe, masakra na Wybrzeżu) — пратэсты рабочых у Польскай Народнай Рэспубліцы 1422 снежня 1970 года, пераважна ў Гданьску, Гдыні, Шчэціне і Эльблёнгу, прыдушаныя міліцыяй і арміяй.

Хваляванні ў Польшчы ў 1970 годзе
Пратэстоўцы нясуць цела забітага ў Гдыні
Пратэстоўцы нясуць цела забітага ў Гдыні
Дата 14-22 снежня 1970 года
Месца Гданьск, Гдыня, Шчэцін, Эльблёнг, Слупск
Прычына павышэнне цэн на прадукты харчавання ўладамі, збядненне грамадства
Вынік падаўленне дэманстрацый вайскоўцамі і міліцыяй
Праціўнікі
Пратэстоўцы Flag of Poland (with coat of arms, 1955-1980).svg ПНА, Корпус унутранай бяспекі, Служба бяспекі
Сілы бакоў
некалькі тысяч пратэстоўцаў 27 тыссяч салдат, 5 тыс. міліцыянтаў, 550 танкаў, 700 бронетранспарцёраў
Страты
каля 40 забіта, 1165 паранена некалькі забіта, больш сотні параненых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

12 снежня 1970 года ў Польшчы на падставе «агульнага курсу на замарожванне заработнай платы і абмежаванне спажывання як сродку пераадолення эканамічных цяжкасцей» было абвешчана павелічэнне цэн на прадукты харчавання, прамысловыя тавары і будматэрыялы ў сярэднім на 30 %.

У адказ верфі ў Гданьску і Гдыні першымі абвясцілі аб сваёй забастоўцы 14 снежня 1970 года. Да іх далучыліся прадпрыемствы Эльблёнга, Слупска і Шчэціна. У некаторых выпадках забастоўкі перарасталі ў масавыя беспарадкі. У Гданьску і Шчэціне былі напады на мясцовыя партыйныя камітэты ПАРП, некаторыя крамы і грамадскія будынкі былі моцна пашкоджаны.

Першы сакратар ЦК ПАРП Уладзіслаў Гамулка абвясціў забастоўшчыкаў «контррэвалюцыянерамі» і аддаў загад аб іх разгоне. 17 снежня 1970 года на верфі ў Гданьску адбылося сутыкненне ваеннаслужачых і працаўнікоў верфі, адбыліся яшчэ некалькі сутычак. У выніку жорсткіх сутыкненняў загінуў 41 рабочы (у асноўным моладзь), 2 міліцыянты і 1 вайсковец. Раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 1 164 чалавекі, у тым ліку каля 600 вайскоўцаў і супрацоўнікаў міліцыі.

16 снежня 1980 года ў Гданьску быў усталяваны помнік у памяць аб мірных ахвярах гэтых падзей.