Хваты́нка[1] (трансліт.: Chvatynka, руск.: Хватынка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Вёска
Хватынка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 12 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222014
Аўтамабільны код
5
Хватынка на карце Беларусі ±
Хватынка (Беларусь)
Хватынка
Хватынка (Мінская вобласць)
Хватынка

Гісторыя правіць

Вядома з 19 ст. У складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 123 двары, 275 жыхароў. З 20.08.1924 г. ў Абчугскім сельсавеце Чарэйскага, з 08.07.1931 г. Крупскага раёнаў. У 1941 г. 33 двары, 132 жыхары. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 15 чалавек, вёска часткова спалена. На 01.01.1998 г. 12 гаспадарак, 22 жыхары.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі правіць