Фёдар Апанасавіч Бачыла

(Пасля перасылкі з Хведар Бачыла)

Фёдар Апанасавіч Бачыла, або Хведар Бачыла (21 студзеня 1924, в. Бардзілаўка, Мінскі раён — 1992) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнік дыверсійнай групы, якая падарвала 28 варожых эшалонаў. Заслужаны работнік культуры БССР (1974)[1].

Фёдар Апанасавіч Бачыла
Дата нараджэння 21 студзеня 1924(1924-01-21)
Месца нараджэння в. Бардзілаўка, Мінскі раён
Дата смерці 1992(1992)
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

З ліпеня 1941 года — сувязны Мінскага камуністычнага падполля, партызанскага атрада імя Варашылава, са жніўня 1943 года камандзір дыверсійнай групы партызанскага атрада імя Лазо 3-й мінскай брыгады імя Будзёнага. У 1945—1946 гадах — камсорг ЦК УЛКСМ. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1948). З 1949 года — у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена».[1]

Аўтар кнігі «Застаюся жыць» (1981)[1].

Зноскі

  1. а б в Бачило Фёдор Афанасьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.