Хведар Пятровіч Імшэнік
Хведар Пятровіч Імшэнік (4 верасня 1884, в. Хацінава, Брэст-Літоўскі павет, Гродзенская губерня — пасля 1931 (?), Уфа (?); Крыптанім: Хв. Ім.) — беларускі літаратуразнавец, мемуарыст, педагог.
Хведар Пятровіч Імшэнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1931 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мемуарыст, літаратуразнавец, педагог |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы, Літоўскай духоўнай семінарыі (1900—1907). Быў супрацоўнікам газеты «Наша ніва». Скончыў Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт. У час вучобы арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1906—1912 член БСГ. Пасля сканчэння ўніверсітэта па запрашэнні М. Багдановіча пераехаў у Яраслаўль; выкладаў у прыватнай мужчынскай гімназіі.
У 1918 разам з Мінскім настаўніцкім інстытутам вярнуўся ў Мінск. Працаваў выкладчыкам філалогіі і гісторыі ў Мар'іна-Горскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. У 1923—1924 дырэктар Бабруйскага, у 1924—1927 Рагачоўскага, у 1927—1930 выкладчык Гомельскага педтэхнікумаў. Напісаў успаміны пра М. Багдановіча, «Нашу ніву».
Арыштаваны 15 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 паводле пастановы Калегіі АДПУ сасланы на 5 гадоў ва Уфу. Далейшы лёс невядомы.
Бібліяграфія
правіць- «Наша ніва» і дваццацігадовы юбілей беларускае перыядычнае прэсы // 1926, № 7;
- Цішка Гартны як селькор «Нашае нівы» 1908—1910 // Полымя. 1929, № 1;
- 15 гадоў цяжкай, але пачэснай працы: (Юбілей У. М. Ігнатоўскага) // Савецкая Беларусь. 1924, 2 лістап.
Зноскі
Літаратура
правіць- Каханоўскі Г. Таямніцы за Чортавым мостам // Маладосць. 1992, № 5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.