Хведар Хведаравіч Гурыновіч

Хведар Хведаравіч Гурыно́віч (нар. 14 верасня 1950, в. Крывічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт.

Хведар Хведаравіч Гурыновіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 верасня 1950(1950-09-14) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія правіць

Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе. Працаваў на будоўлі, на Мінскім электратэхнічным заводзе, у рудаўпраўленні і на рамонтна-механічным заводзе ў Салігорску. З 1986 года ў газеце «Калійшчык Салігорска»[1].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1991 года.

Творчасць правіць

Друкуецца з 1969 года. Роздум над разнастайнымі праблемамі сучаснасці і гісторыі, лёсам роднага слова, прыроды роднага краю ў зборніках «Хлеб і соль» (1980), «Шматгалосная кветка» (1983), «Дачыненне» (1991), «Вішня цвіце» (1992), «Пасадзім па дрэўцу» (1993), «Што я ўнуку скажу» (1996)[1], «Запрашаю пад дождж» (2000), «Год — как жизнь, жизнь — как год» (2009) і інш., кніг для дзяцей «Пасадзім па дрэўцу» (1993), «Птушыная азбука» (1997), «Лес на далоні» (2001) і інш.

Узнагароды правіць

Лаўрэат літаратурнай прэміі Янкі Маўра (1998) за кнігу «Птушыная азбука».

Зноскі

Літаратура правіць