Хвоя веймутава

дрэва

Хвоя веймутава[2][3] (Pinus strobus) — дрэва роду Хвоя (Pinus) сямейства Хвойныя (Pinophyta).

Хвоя веймутава
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinus strobus L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183385
NCBI  3348
EOL  1061748
GRIN  t:28551
IPNI  263339-1
TPL  kew-2562165

Апісанне правіць

Ствол прамы, высокі, на радзіме, у Паўночнай Амерыцы, дасягае вышыні 60 м і дыяметрам да 150 см. Маладыя галіны голыя, з мяккімі шыза-зялёнымі хваінкамі (даўжыня 5—10 см), якія сядзяць пучкамі па 5 штук і захоўваюцца на галінах 2—3 гады. Шышкі вузкацыліндрычныя (даўжыня 8—16 см), сядзяць па 1—3 на доўгіх ножках, спеюць летам на 2-і год пасля цвіцення і ўвосень расчыняюцца.

Pinus strobus пачынае пладаносіць з 25 гадоў, часам раней. Аддае перавагу свежым супясчаным і суглінкавым глебам, дзе расце хутка, абганяючы хвою звычайную, елку і лістоўніцу сібірскую. На сухіх і бедных глебах расце горш гэтых парод. Адносна ценетрывалая і ветраўстойлівая, не баіцца снежных навалаў. Трымае маразы ад −30 да −40 °C. У Еўропе разводзіцца з XVII стагоддзя.

Гаспадарчае значэнне правіць

Драўніна мяккая, лёгкая, выкарыстоўваецца ў будаўніцтве для ўнутранага аздаблення будынкаў, у мэблевым, алоўкавым і запалкавай вытворчасцях, на фанеру, цэлюлозу.

Зноскі

  1. Pinus strobus L. на сайте The Plant List Архівавана 23 мая 2019.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Спасылкі правіць

  • Сосна веймутова: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)