Хвоя веймутава гімалайская

Хвоя веймутава гімалайская (Pinus wallichiana) — від голанасенных раслін роду Хвоя.

Хвоя веймутава гімалайская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinus wallichiana A.B.Jacks. (1938)

Разнавіднасці
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  822579
NCBI  3341
EOL  1061734
IPNI  677118-1
TPL  kew-2562257
Лес з хвоі веймутавай гімалайскай. Бутан

Гэты від хвоі распаўсюджаны ў Гімалаях, горных сістэмах Каракарум і Гіндукуш, ад усходняга Афганістана да кітайскай правінцыі Юньнань, на вышынях 1800-4300. м.

Назва правіць

Сваю навуковую назву від атрымаў у гонар Натаніэла Валіха  (руск.) (1786—1854), дацкага і англійскай хірурга і батаніка, які займаўся ў тым ліку вывучэннем флоры Індыі і Непала.

Батанічнае апісанне правіць

Хвоя веймутава гімалайская — дрэва вышынёй 30-50 м. Ігліца 12-18 см даўжынёй, добра гнецца. Шышкі доўгія, 16-32 см даўжынёй, жоўтыя пры паспяванні. Насенне 5-6 мм даўжынёй, з 20-30 міліметровым крылцам.

 
Хвоя веймутава гімалайская ў нацпарку Сагарматха  (руск.), Непал

Расліна цэніцца за свае дэкаратыўныя якасці, яго культывуюць па ўсім свеце. Гэты від устойлівы да холаду і хваробаў, але дрэнна пераносіць сухі і гарачы клімат[1].

Таксанамія правіць

Сінонімы правіць

У сінаніміку гэтага віду ўваходзяць наступныя назвы[2]:

  • Pinus excelsa Wall. ex D.Don in A.B.Lambert, Descr. Pinus, ed. 2, 1: 40 (1828), nom. illeg.
  • Leucopitys excelsa Nieuwl., Amer. Midl. Naturalist 3: 70 (1913).
  • Pinus griffithii

Зноскі

  1. Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. = Botanica / ред. Д. Григорьев и др. — М.: Könemann, 2006 (русское издание). — С. 683. — 1020 с. — ISBN 3-8331-1621-8.
  2. Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).

Спасылкі правіць