Хелбліндзі (стар.-сканд.: Helblindi) — у скандынаўскай міфалогіі волат (ётун), брат Локі; таксама адно з імёнаў Одзіна[1].

Хелбліндзі
Пол мужчынскі пол
Бацька Фарбаўці
Маці Лаўвея
Браты і сёстры Бюлейст і Локі

Этымалогія правіць

Helblindi у старажытнаскандынаўскай мове паходзіць ад двух слоў hel («смерць») і blindr («сляпы»)[2] і можа азначаць «сляпы царства мёртвых» або — у паэтычнай версіі — «Слепа-Хель»[3][4]. Аналагічныя пераклады можна сустрэць і ў іншых сучасных мовах (англ.: Hel-Blinder; Death-Blind; he who blinds with death; ням.: Hel-Blinder; finster wie die Unterwelt; der Blinde des Totenreichs)[5][6][7][8][9].

Хельбліндзі ў пісьмовых крыніцах правіць

У «Старэйшай Эдзе» Хелбліндзі згадваецца толькі аднойчы: у страфе 46 «Прамоў Грымніра», дзе называецца адным з імёнаў вярхоўнага бога Одзіна[10] (усяго гэты спіс уключае 31 імя[11], кожнае з якіх ўкладвае якую-небудзь яго ўласцівасць[12]).

У «Бачанні Гюльві» (частка 33), якое ўваходзіць у склад «Малодшай Эды», яе аўтар Сноры Стурлусан цытуе «Старэйшую Эду» і дадаткова называе братоў Хелбліндзі (Локі, Бюлейст) і іх бацькоў (Фарбаўці, Лаўвея)[13].

У «Мове паэзіі» ўжываецца кенінг «брат Бюлейста і Хельбліндзі» са значэннем «Локі»[14].

Інтэрпрэтацыі і меркаванні правіць

На жаль, ніякай дадатковай інфармацыі аб Хелбліндзі, акрамя яго імя і паходжання, у эдычных і скальдычных тэкстах няма[15][6], што адкрывае дарогу для разнастайных інтэрпрэтацый:

  • Па версіі нарвежскага лінгвіста Софуса Бугэ ў скандынаўскай міфалогіі Хелбліндзі ні хто іншы, як сатана (паколькі першая частка яго імя hel асацыяваліся з пеклам, helle, а сатана ў хрысціянскай традыцыі часцяком называўся сляпым); яго ж браты Бюлейст і Локі — адпаведна Вельзевул і Люцыфер[16].
  • Бо Хелбліндзі ў «Прамовах Грымніра» — хаіці (сінонім) Одзіна, то гэта наводзіць на разважанні аб супастаўнасці трыяд Одзін — ЛодурХёнір і Хелбліндзі — Локі — Бюлейст[4].
  • Нямецкі паэт і філолаг Карл Зімрок бачыў у Одзіне-Хелбліндзі мужчынскі эквівалент гаспадыні царства мёртвых Хель (падкрэсліваючы ўтоеную ў іх слепату)[17].
  • Яго суайчыннік Карл Вайнхольд лічыў Хелбліндзі богам смерці і, атаясамліваючы яго з Эгірам (персаніфікацыяй мора), прыпісваў яму ўладу над водамі[18][19].
  • Паводле германіста і гісторыка літаратуры Рыхарда Меера Хелбліндзі ідэнтычны са сляпым Богам Хёдам, які спусціўся ў падземнае царства Хель[20].
  • На яго ж думку ўпершыню Стурлусан у сваёй «Малодшай Эдзе» зрабіў з Хелбліндзі брата Локі[21].
  • Даследчык Скандынавіі і фалькларыст Ойген Мок прадстаўляў Хелбліндзі як адну з праяў Локі, звязваючы апошняга з яго дачкой Хель і яе царствам[22].
  • З гэтымі думкамі ўзгадняецца назіранне, што Хелбліндзі — адзін з цэлага шэрагу волатаў, так ці інакш, звязаных са смерцю і светам памерлых[23].
  • У якасці Хелбліндзі («смяротна асляпляльнага») выступае Одзін, калі ён як сонечным промнем паражае ворагаў на полі бітвы сваёй дзідай Гунгнір[24].
  • У іншай трактоўцы вобраз Хелбліндзі паказвае на вока Одзіна, пакінутае тым у крыніцы Міміра, якім ён глядзіць у іншы свет[25].
  • Згодна з яшчэ адной інтэрпрэтацыяй ён з’яўляецца ўвасабленнем падобнай пеклу, змрочнай і цёмнай навальніцы[26].
  • Ёсць здагадка, што Helblindi — усяго толькі няправільнае напісанне першапачатковага Herblindr са значэннем «той, хто асляпляе вочы воінаў»[27].
  • У неаязычным руху Асатру Хелбліндзі лічыцца спараджэннем ўрагану і моцных ліўняў, якія ўварваліся праз раздутыя патокі ў моры, пад якімі маецца на ўвазе Фарбаўці[28].

Зноскі

  1. Anthony Faulkes Prologue and Gylfaginning. Second Edition. — Short Run Press Limited, Exeter, 2005. — С. 169 — ISBN −0-903521-34-2.
  2. Викернес В. Скандинавская мифология и мировоззрение. 2-е издание. — Тамбов, 2010. — С. 123 — ISBN 978-5-88934-440-7.
  3. Корни Иггдрасиля. — М.: ТЕРРА, 1997. — С. 50. — ISBN 5-300-00913-X
  4. а б Гаврилов Д. А. НордХейм. Курс сравнительной мифологии древних германцев и славян. — М.: Социально-политическая МЫСЛЬ, 2006. — С. 92 — ISBN 5-902168-81-3
  5. Kveldulf Gundarsson Teutonic Religion. — Freya Aswynn, 2002. — С. 33.
  6. а б Theresa Bane Encyclopedia of Giants and Humanoids in Myth, Legend and Folklore. — McFarland & Company, 2016. — С. 85. — ISBN 978-1-4766-2338-2.
  7. Arnulf Krause Die Götter und Mythen der Germanen. — marixverlag, 2015. — С. 93 — ISBN 978-3-8438-0518-6.
  8. Paul Herrmann Nordische Mythologie in gemeinverständlicher Darstellung. — Leipzig : Wilhelm Engelmann, 1903. — С. 406.
  9. Baron Árpád von Nahodyl Neményi Kommentar zur Jüngeren Edda. — BoD—Books on Demand, 2017 — С. 115 — ISBN 978-3-7431-8114-4.
  10. Речи Гримнира. norroen.info.
  11. Kathleen N. Daly Norse Mythology A to Z, Third Edition. — Chelsea House, 2010. — С. 48 — ISBN 978-1-4381-2801-6.
  12. Корни Иггдрасиля. — М.: ТЕРРА, 1997. — С. 587. — ISBN 5-300-00913-X
  13. Видение Гюльви (билингва). norroen.info.
  14. Язык поэзии (билингва). norroen.info.
  15. Golther, Wolfgang. Handbuch der germanischen Mythologie — С. 411 (ням.). Hirzel, Leipzig, 1895.
  16. Sophus Bugge Studien über die Entstehung der nordischen Götter- und Heldensagen. — München: Christian Kaiser, 1889. — С. 75—77, 446
  17. Simrock, Karl. Handbuch der deutschen Mythologie mit Einschluß der nordischen. Vierte vermehrte Auflage — С. 346 (ням.). Bonn: Adolf Marcus, 1874.
  18. Weinhold, Karl. Die Riesen des germanischen Mythus — С. 13, 18 (ням.). Wien: K.K. Hof- und Staatsdruckerei, 1858.
  19. Weinhold, Karl. Die Sagen von Loki — С. 5, 6 (ням.). Druck von Breitkopf und Härtel, 1848.
  20. Meyer, Richard M.. Altgermanische Religionsgeschichte — С. 350 (ням.). Leipzig: Quelle & Meyer, 1910.
  21. Meyer, Richard M.. Altgermanische Religionsgeschichte — С. 552 (ням.). Leipzig: Quelle & Meyer, 1910.
  22. Mogk, Eugen. Germanische Mythologie — С. 119 (ням.). Strassburg: Karl J. Trübner, 1898.
  23. Wilhelm Mannhardt Germanische Mythen. — Berlin: Ferdinand Schneider, 1858. — С. 190.
  24. Wislicenus, Hugo. Loki: Drei hinterlassene Abhandlungen — С. 8, 33 (ням.). Schabelitz, 1867.
  25. Eilenstein, Harry. Die Hügelgrab-Jenseitsgöttin Hel: Die Götter der Germanen, Band 26 — С. 171 (ням.). BoD — Books on Demand, 29.10.2018.
  26. Elard Hugo Meyer Mythologie der Germanen. — Straszburg: Karl J. Trübner, 1903. — С. 276.
  27. Gering, Hugo. Kommentar zu den Liedern der Edda. Erste Hälfte: Götterlieder — С. 211 (ням.). Halle (Saale): Buchhandlung des Waisenhauses, 1927.
  28. The Asatru Edda Sacred Lore of the North — С. 24 (англ.). iUniverse, 24.04.2009.