Хелена Бонэм Картэр

Хеле́на Бо́нэм Ка́ртэр (англ.: Helena Bonham Carter; нар. 26 мая 1966 года, Голдэрс Грын  (англ.), Лондан, Англія) — брытанская актрыса тэатра, кіно і агучванні. Лаўрэат прэміі BAFTA (2011), шасціразовая намінантка на прэмію «Залаты глобус» (1994, 1998, 1999, 2003, 2008, 2011), двухразовая намінантка на прэмію «Оскар» (1998, 2011).

Хелена Бонэм Картэр
Helena Bonham Carter
Дата нараджэння 26 мая 1966(1966-05-26) (57 гадоў)
Месца нараджэння Голдэрс Грын  (англ.), Лондан, Англія
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька Raymond Bonham Carter[d][1][2]
Маці Elena Propper de Callejon[d][1][2]
Дзеці Billy Burton[d] і Nell Burton[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса
Кар’ера 1983 — цяпер. час
Узнагароды BAFTA (2011)
IMDb ID 0000307
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Хелена Бонэм Картэр нарадзілася ў Голдэрс Грын  (англ.) (Лондан, Вялікабрытанія), у сям'і банкіра Рэйманда Бонэма Картэра (1929—2004) і псіхатэрапеўта Алены Бонэм Картэр. Сям'я Хелены мае трывалыя і шырокія сувязі ў палітыцы і шоў-бізнесе. Хелена атрымала адукацыю ў Вестмінстарскай школе  (англ.). Яна праўнучка прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі лорда Асквіта і ўнучка баранэсы Бонэм Картэр. У Хелены ёсць стрыечны брат Крыспін Бонэм-Картэр, таксама акцёр, найбольш вядомы як выканаўца ролі містара Бінглі у міні-серыяле BBC «Пыха і перадузятасць».

У 11 гадоў яна выйграла паэтычны конкурс з паэмай «Вінаградная лаза» (англ.: Grapevine), грошы, атрыманыя ў якасці прэміі, Хелена выдаткавала на здымку партфоліё для кастынг-каталога.

Кар'ера правіць

Упершыню ў кіно яна знялася ў пятнаццаць гадоў у ролі Джульеты. Актрыса атрымала вядомасць як выканаўца «арыстакратычных» роляў у экранізацыях твораў англійскай класічнай літаратуры.

Шырокую вядомасць ва ўсім свеце Хелене прынесла роля неўраўнаважанай Марлы Сінгер у фільме Дэвіда Фінчэра «Байцоўскі клуб» (1999) і ў фільмах пра Гары Потэра, дзе яна выканала ролю Белатрысы Лестрэйндж.

Заснавальніца лініі жаночай адзежы і бялізны Pantaloonies.

Асабістае жыццё правіць

З кастрычніка 2001 года Хелена знаходзіцца ў адносінах з рэжысёрам Цімам Бёртанам (г.н.1958). У пары ёсць двое дзяцей — сын Білі Рэймонд Бёртан (04.10.03) і дачка Нел Бёртан (15.12.07)[3]. У цяперашні час сямейства пражывае ў Лондане (Англія, Вялікабрытанія)[4].

Пары сябруе з акцёрам Джоні Дэпам і яго сям'ёй, Бёртан часта здымае грамадзянскую жонку і лепшага сябра ў сваіх фільмах. Дэп з'яўляецца хросным бацькам іх сына[5].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. The Peerage
  2. а б Kindred Britain
  3. Norman, Pete (7 August 2008 August 2008). "Helena Bonham Carter Reveals Her 7-Month-Old's Name". People. Праверана 3 May 2009. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. Dowling, Kevin (23 August 2008). "Four "relatives" of Helena Bonham Carter killed in road crash". The Times. UK. Праверана 3 May 2009.
  5. ANI (21 December 2007). "Burton was too shy to ask Depp to be his sons godfather". Thaindian News. Архівавана з арыгінала 27 лютага 2009. Праверана 3 May 2009. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2009. Праверана 28 верасня 2011.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2009. Праверана 28 верасня 2011.

Спасылкі правіць