Хелена Матсан (швед. Helena Mattsson; нар. 30 сакавіка 1984, Стакгольм) — шведская актрыса.

Хелена Матсан
Род дзейнасці акцёрка, кінаактрыса
Дата нараджэння 30 сакавіка 1984(1984-03-30) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Сайт helenamattsson.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Матсан нарадзілася ў Стакгольме, Швецыя. Яшчэ ў раннім узросце яна была заўважаная адным з найбуйнейшых мадэльных агенцтваў Швецыі. Пасля заканчэння сярэдняй школы, яна паехала ў Лондан для вучобы ў тэатральнай школе. У 19 гадоў Хелена пераехала ў Галівуд, дзе пачала кар’еру актрысы. Пасля некалькіх эпізадычных роляў на тэлебачанні, яна знялася ў правальных фільмах «Асобіна:Абуджэнне» і «Ты і я», а таксама з’явілася ў «Сурагаты» і «Жалезны чалавек 2». Яна была госцем у «C.S.I.: Месца злачынства», «Дэтэктыў Раш», «Два з паловай чалавекі» і «Менталіст», а ў 2010 годзе сыграла другарадную ролю ў «Адчайныя хатнія гаспадыні».

Матсан знялася ў серыяле ABC «Парк авеню, 666» у сезоне 2012—2013 гадоў. Пасля яго закрыцця яна засталася на ABC, выконваючы другарадныя ролі ў мыльных драмах «Здрада» ў 2013, і «Каханка» ў 2014 гадах.

Спасылкі правіць