Хеле Торнінг-Шміт

Хеле Торнінг-Шміт (дацк.: Helle Thorning-Schmidt; нар. 14 снежня 1966, Рэдоўрэ, Данія) — дацкі палітык, прэм’ер-міністр Даніі з 4 кастрычніка 2011. Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі.

Хеле Торнінг-Шміт
дацк.: Helle Thorning-Schmidt
прэм’ер-міністр Даніі[d]
3 кастрычніка 2011 — 27 чэрвеня 2015
Папярэднік Ларс Лёке Расмусен
Пераемнік Ларс Лёке Расмусен
дэпутат фолькетынгу[d]
з 8 лютага 2005
дэпутат Еўрапейскага парламента
20 ліпеня 1999 — 19 ліпеня 2004
Нараджэнне 14 снежня 1966(1966-12-14)[1][2][…] (57 гадоў)
Бацька Holger Thorning-Schmidt[d]
Муж каля Stephen Kinnock[d][3]
Дзеці Johanna Kinnock[d][4] і Camilla Kinnock[d][4]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат палітычных навук[d]
Дзейнасць палітык
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт s-dialog.dk/defau… (дацк.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыла Капенгагенскі ўніверсітэт і Каледж Еўропы ў Бругэ. Кандыдат палітычных навук. Працавала ў сакратарыяце сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце, у Канфедэрацыі прафсаюзаў Даніі. З 1999 года — дэпутат Еўрапарламента ад СДП, дзе яна займалася пытаннямі сацыяльнай палітыкі, прамысловасці, гандлю, навукі і зносінамі з Латвіяй. У 2005 годзе была абрана дэпутатам Фолькетынга і, у хуткім часе пасля гэтага, лідарам Сацыял-дэмакратаў. У верасні 2011 года СДП разам з партнёрамі па кааліцыі перамагла на парламенцкіх выбарах, і Торнінг-Шміт стала новым прэм’ер-міністрам[6].

Торнінг-Шміт — прыхільнік павелічэння падаткаў, развіцця аднаўляемых крыніц энергіі. Яна таксама выступае супраць пераходу Даніі з кроны на еўра.

Стала першай у гісторыі краіны жанчынай, якая ўзначаліла ўрад краіны.

Яе бацька выкладаў матэматыку і нацыянальную эканоміку ў Капенгагенскім універсітэце.

Зноскі

  1. Helle Thorning-Schmidt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Helle Thorning-Schmidt // Brockhaus Enzyklopädie
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. https://www.savethechildren.net/our-ceo-role
  6. У Даніі прайшлі парламенцкія выбары, Еўрарадыё (16.09.2011)

Спасылкі правіць