Хельвіг Гольштэйнская
Хельвіг Гольштэйнская (ням.: Helvig von Holstein, шведск.: Helvig av Holstein; каля 1257, Ітцэха — паміж 1324 і 1326, Вестманланд) — прадстаўніца гальштынскага феадальнага роду Шаўэнбургаў, у замужжы — каралева Швецыі (1276—1290).
Хельвіг Гольштэйнская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Сафія Дацкая | ||||||
Пераемнік | Марта Дацкая | ||||||
Нараджэнне |
1260[1] |
||||||
Смерць |
1324[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Герхард I Гальштэйн[d] | ||||||
Маці | Лізавета Мекленбургская[d] | ||||||
Муж | Магнус Ладулас[4] | ||||||
Дзеці | Біргер Магнусан, Эрык Магнусан[d], Інгеборг Магнусдоцір[5] і Вальдэмар Магнусан[d][5] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьХельвіг была дачкой Герхарда I (1232—1290), графа Гольштэйн-Ітцэха і яго мужы Лізаветы Мекленбургскай (пам. каля 1280). 11 лістапада 1276 года ў Кальмары Хельвіг бярэ шлюб са шведскім каралём Магнусам I (1240—1290), каранаваным годам раней. Падчас вяселля ўспыхнуў моцны пажар, які знішчыў амаль увесь горад. 29 ліпеня 1281 года Хельвіг была афіцыйна каранавана, стаўшы першай каранаванай жонкай манарха ў гісторыі Швецыі. У гады свайго кіравання яна служыла ў Швецыі ўзорам каралевы і маці, аднак палітычна мала ўплывала на жыццё краіны.
Пасля смерці свайго мужа Хельвіг перасяляецца ў маёнтак Давё каля Мунктарпа ў Вестманландзе, які быў падараваны ёй каралём пры шлюбе. Каралева пражыла там даўжэй, чым усе яе сыны, якія варагавалі адзін з адным у барацьбе за ўладу ў краіне. Сканала ў Давё паміж сакавіком 1324 і лютым 1326 года. Пахавана ў Стакгольме ў Рыдархольмскай царквы побач са сваім мужам і дачкой Рыкіцай.
Дзеці
правіцьУ Магнуса і Хельвіг нарадзіліся шасцёра дзяцей:
- Эрык Магнусан (1277—1279)
- Інгеборга Магнусдотэр (1277/1279-1319), у шлюбе з дацкім каралём Эрыкам VI (1274—1319)
- Біргер Магнусан (1280—1321), кароль Швецыі
- Эрык Магнусан, герцаг Сёдэрманландскі (1282—1318)
- Вальдэмар Магнусан (каля 1280—1318), герцаг Фінляндскі
- Рыкіца Магнусдотэр (1285/1287-1347/1348), абатыса манастыра Св. Клары ў Стакгольме.
Зноскі
- ↑ Helvig Holsteinilainen // Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349
- ↑ Helvig — 1917.
- ↑ Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 383. Праверана 2 сакавіка 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
правіць- Артыкул у Nordisk familjebok (на шведскай мове)