Хельгэ Маркус Інгстад
Хельгэ Маркус Інгстад (нарв.: Helge Marcus Ingstad; 30 снежня 1899, Меракер — 29 сакавіка 2001, Осла) — нарвежскі падарожнік, археолаг і пісьменнік. Вядомы адкрыццём у 1960-х гадах паселішча вікінгаў у Л'Анс-о-Медаўзе, у Ньюфаўндлендзе, датаванага XI стагоддзем, што даказвала наведванне еўрапейцамі Амерыкі за чатыры стагоддзі да Хрыстафора Калумба.
Хельгэ Маркус Інгстад | |
---|---|
Helge Marcus Ingstad | |
![]() | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, археолаг, юрыст, пісьменнік, адвакат, шахматыст, удзельнік кругасветнага падарожжа, этнолаг |
Дата нараджэння | Памылка Lua у Модуль:Sources-utils на радку 598: bad argument #2 to 'getLabelByLang' (string expected, got nil). |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | Памылка Lua у Модуль:Sources-utils на радку 598: bad argument #2 to 'getLabelByLang' (string expected, got nil). |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Памылка Lua у Модуль:Sources-utils на радку 610: attempt to index field 'lang' (a nil value). |
Жонка | Anne Stine Ingstad[d] |
Дзеці | Benedicte Ingstad[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся Хельгэ Інгстад 30 снежня 1899 года ў Меракеры, горадзе на заходнім узбярэжжы Нур-Трондэлага — у вобласці Ст’ёрадаль — непадалёк ад старажытнай сталіцы Тронхейма. У маладосці вучыўся ў горадзе Левангер на адваката, але ў 1926 годзе нечакана спыніў паспяховую юрыдычную практыку, прадаў утульную кантору ў Левангеры — і адправіўся ў Канаду. На працягу чатырох гадоў ён вандруе ў басейне ракі Мак-Кензі, на паўночны захад ад Вялікага Нявольніцкага возера палюючы на пушнога звера, вывучаючы субарктычную прыроду і этнаграфію мясцовых плямёнаў, празваных «едакамі аленя-карыбу». Вынікам канадскіх прыгод стала першая кніга Інгстада «Жыццё паляўнічага за пушным зверам сярод індзейцаў Паўночнай Канады», якая выйшла ў 1931 г., а пазней — раман «Кландайк Біл», які пабачыў свет у 1941 г.
У 1933—1935 гадах займаў пасаду губернатара Шпіцбергена.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124939805 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
СпасылкіПравіць
Некралог па Хельгэ Інгстаду ў The New York Times Архівавана 17 жніўня 2007.