Хельсінкі

горад, сталіца Фінляндыі

Хельсінкі — самы буйны горад, сталіца Фінляндыі, (фінск. Helsinki; Хельсінгфорс альбо Гельсінгфорс — швед. Helsingfors), адміністрацыйны цэнтр правінцыі Уусімаа. Размешчана на беразе Фінскага заліва Балтыйскага мора. Насельніцтва 574 579 (31.12.2008). Разам з гарадамі-спадарожнікамі Вантаа, Эспаа і Каўніайнен утварае гарадскую агламерацыю — сталічны рэгіён з насельніцтвам больш за мільён чалавек.

Горад
Хельсінкі
фінск.: Helsinki
шведск.: Helsingfors
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
12 чэрвеня 1550[1]
Плошча
  • 214,42 км² (1 студзеня 2023)[2]
Вышыня цэнтра
17 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 675 747 чал. (29 лютага 2024)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
09
Паштовыя індэксы
00100–00990
Афіцыйны сайт
hel.fi (фін.)(шведск.)(англ.)
Хельсінкі на карце Фінляндыі
Хельсінкі (Фінляндыя)
Хельсінкі
Хельсінкі (Фінляндыя)
Хельсінкі

Хельсінкі з’яўляецца цэнтрам бізнесу, адукацыі, культуры і навукі ў Фінляндыі. У Вялікім Хельсінкі размешчаны 8 універсітэтаў і 6 тэхналагічных паркаў. 70 % замежных кампаній, якія працуюць у Фінляндыі, размешчаны ў сталічным рэгіёне. Міграцыя насельніцтва з правінцыі робіць Хельсінкі адным з самых хуткарослых муніцыпальных раёнаў у Еўропе.

Гісторыя

правіць

Шведскае кіраванне

правіць

Заснаваны шведскім каралём Густавам Вазам у 1550 годзе. Паводле яго ўказа некалькі сот жыхароў горада Порва замацаваліся каля ракі Вантаа на тэрыторыі цяперашняга гарадскога раёна Арабія[fi]. 12 чэрвеня, дзень падпісання ўказа, лічыцца днём нараджэння горада.

Хельсінкі меўся стаць экспартным цэнтрам, які б мог спаборнічаць з размешчаным на поўдні Фінскага заліва ганзейскім горадам Рэвелем (цяпер вядомы як Талін). Для гэтага дзяржава заахвочвала яго засяленне новымі жыхарамі. Аднак праз некалькі год Рэвель згубіў сваё значэнне ў выніку вайны паміж Лівонскім ордэнам і Маскоўскай дзяржавай, а ў 1561 г. быў далучаны да Швецыі разам з усёй Паўночнай Эстоніяй. Гэта спыніла планы хуткага развіцця Хельсінкі, але горад працягнуў павольна нарошчваць насельніцтва і эканамічнае значэнне ў наступныя два стагоддзі[4]:31.

Таксама аказалася, што месца заснавання было выбрана няўдала — гавань была занадта мелкаводнай, і ў выніку горад быў перанесены ў раён цяперашняй Рыначнай плошчы.

Аж да сярэдзіны XVIII стагоддзя Хельсінкі заставаўся невялікім, амаль цалкам драўляным горадам, тут нярэдка ўспыхвалі эпідэміі чумы.

У 1748 г. на астравах каля Хельсінкі шведамі было пачата будаўніцтва крэпасці Свеаборг (фін. Суаменліна), прызначанай для абароны горада з мора. У выніку пачаўся рост горада; з’яўляюцца першыя каменныя дамы. Аднак сталіцай шведскай Фінляндыі заставаўся Турку (Аба).

Горад захоплівалі рускія войскі чатыры разы — двойчы ў ходзе Вялікай Паўночнай вайны (у маі і ліпені 1713 года), адзін раз у руска-шведскай вайне 1741—1743 гадоў[en] (24 жніўня 1742), і адзін раз у Фінскай вайне (18 лютага 1808 г.)

Насельніцтва Хельсінкі ў 1805 годзе складала 3600 чалавек, а калі лічыць разам з Свеаборгам, то больш за 8800 [4]:58-61.

Расійскае кіраванне

правіць

У 1808 годзе расійская армія захапіла Хельсінкі з крэпасцю Свеаборг, а ў 1809 быў падпісаны мір паміж Швецыяй і Расійскай імперыяй, паводле якога тэрыторыя Фінляндыі адыходзіла да Расіі ў якасці аўтаномнага Вялікага княства Фінляндскага. У 1812 годзе сталіца Вялікага княства была перанесена з Турку ў Хельсінкі[4]:75.

 
Карл Людвіг Энгель, ратушная плошча Хельсінкі, 1820 (да перабудовы)

У канцы восені 1808 года ў горадзе здарыўся моцны пажар, што стварыла неабходнасць рэканструкцыі. Адразу пасля пераносу цэнтральнай адміністрацыі Вялікага княства ў Хельсінкі, быў заснаваны камітэт па аднаўленні і будаўніцтве горада. Новы план сталіцы распрацоўваў дзяржаўны дарадца Юхан Альбрэхт Эрэнстром[ru], а ў 1816 годзе да будаўніцтва далучыўся нямецкі архітэктар Карл Людвіг Энгель. На той час у архітэктуры быў распаўсюджаны ўведзены ў моду Напалеонам стыль ампір, у якім Энгель ствараў будынкі ў Расіі яшчэ да свайго пераезду ў Хельсінкі[4]:76-77.

 
Сенацкая плошча, літаграфія 1838 года

Паводле новага плану, цэнтрам Хельсінкі стала Сенацкая плошча, вакол якой размяшчаліся адміністрацыйныя будынкі ў стылі новага класіцызму. Праводзілася расчыстка тэрыторыі для сістэмы вуліц сталіцы. У 1830-х гадах вуліца Стургатан (Вялікая) была перайменавана ў Аляксандраўскую, а магістраль з поўначы да цэнтра горада атрымала назву Уніонсгатан[fi] (вуліца Уніі) у памяць пра далучэнне Фінляндыі да Расійскай імперыі. Пасля пажару ў Турку[en] ў 1827 годзе ў Хельсінкі быў перанесены ўніверсітэт, будынак якога ўзвялі на Сенацкай плошчы. У 1832 годзе была праведзеная цырымонія адкрыцця ўніверсітэта, праз восем гадоў адкрылася Універсітэцкая бібліятэка[en]. На пачатку 1850-х завяршылася будаўніцтва царквы святога Мікалая, якая стала найвышэйшым будынкам ансамбля[4]:77.

У часе будаўніцтва новай сталіцы, сюды з’язджаліся чыноўнікі і ўніверсітэцкія выкладчыкі з Турку. У 1840 годзе насельніцтва Хельсінкі павялічылася да 13 тысяч, зраўняўшыся са старой сталіцай[4]:77.

Для раскватаравання пятнаццацітысячнай расійскай дывізіі ў Хельсінкі Энгель спраектаваў буйныя казармы: Туркускія[en], Ваенна-марскія[en] і Гвардзейскія[fi]. Крэпасць Свеаборг і іншыя месцы раскватаравання войска былі закрытыя для наведвальнікаў[4]:78-79.

Сталіца незалежнай Фінляндыі

правіць

Пасля абвяшчэння незалежнасці ў ходзе грамадзянскай вайны ў Фінляндыі горад быў некаторы час заняты часткамі фінскай чырвонай арміі, аднак у выніку наступлення генерала Манергейма з Ваасы, падтрыманага нямецкімі войскамі, горад перайшоў пад кантроль буржуазнага фінскага ўрада.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны горад працягваў дынамічна развівацца. Значна пашырылася яго тэрыторыя, раслі новыя жылыя кварталы. Шырокую вядомасць набыў, напрыклад, «горад-сад» Тапіёла (фін. Tapiola, швед. Hagalund; адміністрацыйна падпарадкаваны Эспаа).

У 1952 годзе праведзены летнія Алімпійскія гульні.

У 2007 годзе ў горадзе быў праведзены штогадовы конкурс песні «Еўрабачанне».

 
Каласатама
 
Хельсінкі

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

правіць

Рэльеф

правіць

Горад размешчаны ў скалістай мясцовасці. Гістарычны цэнтр горада размешчаны на паўвостраве з вельмі зрэзанай берагавой лініяй. Перапады вышынь у горадзе значныя, а скалы — звычайная частка пейзажу. На рэках у межах горада ёсць вадаспады.

Клімат

правіць

Клімат Хельсінкі ўмераны, пераходны паміж кантынентальным і марскім. Зіма працяглая і снежная, лета халаднаватае і за межы каляндарнага не выходзіць. Вясна і восень працяглыя і халаднаватыя. Моцныя маразы — даволі рэдкая з’ява, спякота ўлетку вышэй за 30 °C бывае не кожны год. Максімум ападкаў назіраецца ў канцы лета і на працягу ўсяе восені.

Клімат Хельсінкі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 8,5 10,3 16,2 21,9 28,2 31,4 33,7 31,5 26,2 18,2 11,6 9,7 33,7
Сярэдні максімум, °C −1,7 −2,2 1,5 8,0 14,8 18,8 21,9 20,0 14,7 8,8 3,3 0,1 9,0
Сярэдняя тэмпература, °C −5 −5,7 −1,9 4,1 10,4 14,6 17,6 15,8 10,7 5,6 0,4 −3,2 5,3
Сярэдні мінімум, °C −7 −7,9 −4,5 0,5 6,0 10,6 13,9 12,7 8,3 3,8 −1 −5 2,5
Абсалютны мінімум, °C −34,4 −33 −31,3 −19,8 −7 −0,5 4,9 2,1 −4,5 −14,5 −25,5 −35 −35
Норма ападкаў, мм 53 37 36 32 37 61 66 78 63 82 72 57 676
Тэмпература вады, °C 2 1 1 2 5 9 15 17 14 10 7 3 7
Крыніца: Надвор'е і клімат, World Climate Guide

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1875 23 000 ± 1 000 [5]
1900 79 000 ± 0 [5]
1910 119 000 ± 0 [5]
1920 152 000 ± 1 000 [5]
1930 206 000 ± 1 000 [5]
1940 252 000 ± 1 000 [5]
1950 369 000 ± 0 [5]
1960 448 000 ± 1 000 [5]
1970 524 000 ± 1 000 [5]
1980 484 000 ± 1 000 [5]
Год Колькасць
1990 491 000 ± 1 000 [5]
2000 551 000 ± 1 000 [5]
1999 551 123 [6]
2000 555 474 [6]
2001 559 718 [6]
2002 559 716 [6]
2003 559 330 [6]
2004 559 046 [6]
2005 560 905 [6]
2006 564 521 [6]
Год Колькасць
2007 568 531 [6]
2008 576 632 [6]
2010 588 343 [5]
2009 583 350 [6]
2010 588 549 [6]
2011 595 384 [6]
2012 603 968 [6]
2013 612 664 [6]
2014 620 982 [7]
2014 620 715 [6]
Год Колькасць
2016 620 982 [8]
2015 628 208 [9][6]
2016 635 181 [6]
2017 642 045
2017 643 272 [6]
2022 664 921 [10]
2024 675 747 [3]

У 2002 годзе ў горадзе жыло 305 196 чалавек працаздольнага ўзросту, з іх 277 967 мелі працу; 27 229 былі беспрацоўнымі, узровень беспрацоўя — 8,9 %.

У 2003 годзе прырост − 0,1 %.

Транспарт

правіць

Галоўным міжнародным авіяцыйним вузлом у Фінляндыі з’яўляецца Аэрапорт Хельсінкі-Вантаа, размешчаны ў 20 кіламетрах ад цэнтра сталіцы. З аэрапорта ажыццяўляюцца прамыя пералёты па ўсім свеце. Шлях ад Хельсінкі да Таліна займае 1,5 гадзіны па моры і 18 хвілін на верталёце. У два іншыя буйныя гарады, Тамперэ і Турку, можна трапіць за 1,5-2 гадзіны на цягніку і 1,5-2,5 гадзіны на машыне.

Працуе Метрапалітэн Хельсінкі.

Адукацыя

правіць
 
Галоўны корпус Хельсінкскага ўніверсітэта

У Хельсінкі знаходзіцца найбуйнейшы ў краіне Хельсінкскі ўніверсітэт, а таксама шэраг іншых вышэйшых навучальных устаноў, у якіх вучыцца 64 128 студэнтаў (з іх 38 454 ва ўніверсітэце). Сярэднюю адукацыю забяспечваюць 190 школ, з іх 22 прыватныя. Усе даныя прыведзены на 2003 год.

Славутасці

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

правіць
  1. http://www.hel.fi/hki/helsinki/fi/Helsinki-tietoa+ja+linkkej_/Helsingin+historia
  2. а б Suomen pinta-ala kunnitain 1.1.2023MML.
  3. а б Finland's preliminary population figure was 5,608,218 at the end of February 2024Statistics Finland.
  4. а б в г д е ё Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м http://www.hel.fi/hel2/tietokeskus/julkaisut/pdf/13_01_03_Tilastollinen_vuosikirja_2012.pdf
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Kaupunkien ja kuntien lukumäärät ja väestötiedotAssociation of Finnish Municipalities. Праверана 15 лютага 2019.
  7. http://vrk.fi/default.aspx?docid=8639&site=3&id=0
  8. http://vrk.fi/default.aspx?docid=8834&site=3&id=0
  9. Population structure — ISSN 1797-5379; 1797-5387; 1797-5395
  10. https://statfin.stat.fi/PxWeb/pxweb/fi/StatFin/StatFin__vamuu/statfin_vamuu_pxt_11lj.px/table/tableViewLayout1/
  11. а б в г https://www.hel.fi/helsinki/en/administration/enterprises/competitive/international-activities/
  12. https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
  13. https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
  14. https://web.archive.org/web/20130625205859/http://zahranicnivztahy.praha.eu/jnp/cz/partnerska_mesta/index.html
  15. http://eng.gov.spb.ru/figures/ities
  16. https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
  17. https://docplayer.nl/50331312-Gemeente-eindhoven-oplegvelraadsvoorstel-herijking-beleid-stedenbanden-en-mondiale-bewustwording-mvb-aa.html

Літаратура

правіць