Хельсінкская канвенцыя

(Пасля перасылкі з Хельсінская канвенцыя)

Хельсінкская канвенцыя — канвенцыя па ахове марскога асяроддзя раёна Балтыйскага мора.

Краіны-ўдзельніцы Хельсінкскай камісіі

Упершыню Канвенцыя была падпісана ў 1974 годзе сямью краінамі Балтыйскага рэгіёна (Данія, Фінляндыя, ГДР, ФРГ, Польшча, Швецыя і СССР) і ўступіла ў сілу з 3 мая 1980 года.

Пасля значных змен на палітычнай карце новы варыянт канвенцыі быў падпісаны 9 красавіка 1992 года і ўступіў у сілу пасля ратыфікацыі 17 студзеня 2000 года.

Краіны правіць

Краіны, якія падпісалі Хельсінкскую канвенцыю:

Таксама канвенцыю падпісаў прадстаўнік Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.

Нарвегія і Чэхія — краіны, якія так і не ратыфікавалі Хельсінкскую канвенцыю.

Змест правіць

Канвенцыя складаецца з 32 артыкулаў, якія прысвечаны ўсім відам сумеснай дзейнасці дзяржаў рэгіёна Балтыйскага мора па забеспячэнні экалагічнай бяспекі акваторыі мора, а таксама тэхнічным пытанням арганізацыі супрацоўніцтва, парадку ратыфікацыі Канвенцыі, выхаду з яе, фінансаваму забеспячэнню і адміністрацыйнай будове выканаўчага сакратарыяту Хельсінкскай камісіі.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць