Хендрык Лейс
Барон (з 1862) Ян Аўгуст Хендрык Лейс (нідэрл. Jan August Hendrik Leys) або Анры Лейс (фр. Henri Leys, 18 лютага 1815, Антверпен — 26 жніўня 1869, там жа) — бельгійскі мастак, які імкнуўся ўваскрасіць манеру «старых майстроў» Нідэрландаў і Германіі. Уладальнік ордэна Ганаровага легіёна і баварскага ордэна св. Міхаіла.
Хендрык Лейс | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Jan August Hendrik Leys |
Дата нараджэння | 18 лютага 1815[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1869[5][6][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Flemish neo-renaissance architecture[d] |
Уплыў на | Henri de Braekeleer[d], Лоўрэнс Альма-Тадэма, Thomas Simon Cool[d], Charles Napier Hemy[d], Willem Linnig the Elder[d], Petrus Marius Molijn[d], Alexis Van Hamme[d] і Hendrik Albert van Trigt[d] |
Член у | |
![]() |
Сын кіраўніка антверпенскай друкарні, якая спецыялізавалася на друку на старых медных пласцінах. Першая гравюра Лэйса адлюстроўвала пахаванне і была выканана для лаўкі яго бацькі ў 1831 годзе. У Акадэміі мастацтваў вучыўся ў Густава Ваперса і Матэуса ван Брэ. У 1829—1832 гадах працаваў у студыі свайго сваяка Фердынанда Бракелера.
У 1835—1839 гадах Лейс жыў у Парыжы, дзе адчуў уплыў рамантыкаў (у першую чаргу Дэлароша). У 1839 годзе наведаў Нідэрланды, а ў 1852 годзе — Германію. Знаходзіўся пад моцным уплывам творчасці нідэрландскіх і нямецкіх майстроў XVI—XVII стагоддзяў. Пісаў карціны на гістарычныя і бытавыя тэмы. Атрымаўшы залатыя медалі на некалькіх сусветных выставах у Парыжы, уславіўся на ўсю Еўропу. Заказы да яго паступалі з Францыі, Вялікабрытаніі, Расіі.
З 1863 года да канца жыцця ўзначальваў манументальныя работы па роспісе рэканструяванай Антверпенскай ратушы.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Hendrik or Henri Jan Augustyn Leys // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hendrik Baron Leys // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ а б Лейс Хендрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Henri Leys
- ↑ Jan August Hendrik Leys // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хендрык Лейс