Херсонская губерня

Херсонская губерня — губерня, якая была размешчана ў Расійскай імперыі і ахоплівала сучасную Херсонскую, Мікалаеўскую, частку Адэскай і Кіраваградскай абласцей Украіны, а таксама частку Прыднястроўя.

Херсонская губерня
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 15 (27) мая 1803
Дата скасавання 21 кастрычніка 1922
Насельніцтва
  • 3 215 700 чал.
Плошча 71 936 км²
Херсонская губерня на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Губерня была заснавана ў 1803 г. Аляксандрам I указам ад 15 мая № 20760, калі цэнтр Мікалаеўская губерні быў пераведзены з Мікалаева ў Херсон. 6 студзеня 1921 г. Херсонская губерня была перайменавана ў Мікалаеўскую.[2] 21 кастрычніка 1922 г. Мікалаеўская губерня ўвайшла ў склад Адэскай губерні.

Указам Сената ад 8 кастрычніка 1802 г. Наварасійская губерня была падзелена на Екацярынаслаўскую, Мікалаеўскую і Таўрычаскую губерні. Херсонскі павет увайшоў у склад Мікалаеўскай губерні. Мікалаеўская губерня праіснавала менш года. Указам Сената ад 15 мая 1803 г. губернскае кіраванне з Мікалаева было перакладзена ў Херсон і губерня стала называцца Херсонскай. Да канца XIX стагоддзя значных адміністрацыйна-тэрытарыяльных змен на Херсоншчыне не адбывалася. У сакавіку 1918 г. ад Крыма да Украіны адышло тры паўночныя паветы, у тым ліку Дняпроўскі, ён стаў складовай часткай Херсонскай губерні. 28 студзеня 1920 г. Усеўкррэўкам прыняў пастанову аб падзеле Херсонскай губерні на Херсонскую і Адэскую. Цэнтрам Херсонскай губерні стаў Мікалаеў. У снежні 1920 г. Херсонская губерня была пераназвана ў Мікалаеўскую. Херсон стаў павятовым цэнтрам Мікалаеўскай губерні. У 1922 годзе Адэская і Мікалаеўская губерні аб’яднаны ў Адэскую губерню. Херсонскі павет з гэтых пор уваходзіць у склад Адэскай губерні. У 1923 годзе Адэская губерня падзелена на 6 акруг, у тым ліку Херсонскую акругу з цэнтрам у г. Херсоне. У 1930 годзе праведзена новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа. Херсонская акруга была ліквідаваны, а Херсонскі сельскі раён перададзены ў ведамства Херсонскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. У верасні 1937 года з Адэскай вобласці была вылучана Мікалаеўская.

Адміністрацыйны падзел правіць

Першапачаткова губерня была падзелена на 4 паветы: Елісаветградскі, Ціраспальскі, Альвіёпальскі і Херсонскі, а з ліпеня 1806 года на 5: Александрыйскі, Елісаветградскі, Альвіёпальскі, Ціраспальскі і Херсонскі. У 1825 годзе з частак Херсонскага і Ціраспальскага паветаў быў створаны Адэскі павет. У 1828 годзе Альвіёпальскі і Елісаветградскі паветы былі скасаваны і на іх аснове створаны Бабрынецкі павет. У 1834 годзе Ціраспальскі павет быў падзелены на 2 часткі і створаны новы Ананьеўскі павет. У 1865 годзе кіраванне Бабрынецкага павета перанесена ў Елісаветград і павет пераназваны ў Елісаветградскі.

 
Адміністрацыйны падзел Херсонскай губерні
Павет Павятовы горад Плошча, кв.вёрст Насельніцтва, тыс.чал.
1 Александрыйскі Александрыя 9 810,6 327,199
2 Ананьеўскі Ананьеў 9 041,0 187,226
3 Елісаветградскі Елісаветград 13 942,0 507,660
4 Адэскі Адэса 9 272,0 532,729
5 Ціраспальскі Ціраспаль 6 352,0 206,568
6 Херсонскі Херсон 17 181,0 532,956
7 Мікалаеўскае ваеннае губернатарства Мікалаеў 173,37 92,000

Зноскі

Спасылкі правіць