Хларэла
Хларэла (Chlorella) — род зялёных водарасцей сямейства хларэлавых.
Хларэла | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Chlorella Beij., 1890 | |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьСлаявішча хларэлы — мікраскапічная адзіночная нерухомая шарападобная, эліпсоідная клетка даўжынёй да 17 мкм са шчыльнай, тонкай, радзей адносна тоўстай, гладкай, часцей без слізі цэлюлознай абалонкай. У цытаплазме знаходзяцца буйны зялёны хларапласт і розныя арганоіды. Хларапласт прысценны, суцэльны, рассечаны або лопасцевы, чаша-, карытападобны, у выглядзе паяска ці іншай формы, з пірэноідам ці без яго. Асноўнае запасное рэчыва хларэлы — крухмал.
Пашырэнне
правіцьНалічваецца больш за 50 відаў (дакладна ідэнтыфікавана каля 10). Пашырана ў пастаянных і часовых прэсных і салёных вадаёмах, у глебе, на камянях, скалах. Часта сустракаецца на кары дрэў, пакрываючы яе зялёным налётам. У сімбіёзе з гідрабіёнтамі ўтвараюцца г. зв. зоахларэлы, фікабіёнт лішайнікаў. На Беларусі 5 відаў: хларэла букавая (Chlorella faginea), хларэла звычайная (Chlorella vulgaris), хларэла эліпсоідная (Chlorella ellipsoidea) і інш.
Асаблівасці біялогіі
правіцьГэта водарасць паглынае мінеральныя солі ўсёй паверхняй цела. Размнажаецца хларэла толькі бясполым спосабам. Пры размнажэнні ў клетках утвараецца 4—8 (16) аўтаспор. Унутры клеткі ўтвараюцца нерухомыя споры, па будове вельмі падобныя на мацярынскую клетку, пасля разрыву абалонкі споры выходзяць у знешняе асяроддзе і растуць. Вядомы стадыі спакою — акінеты.
Выкарыстанне
правіцьХларэла — адна з самых зручных водарасцей для штучнага вырошчвання. Яна назапашвае шмат крухмалу, бялку, тлушчаў, вітамінаў і хутка размнажаецца. Культывуецца для харчовых мэт і на корм рыбе і жывёле. Выкарыстоўваецца для біялагічнай ачысткі сцёкавых вод, рэгенерацыі паветра ў замкнутых прасторах (касмічныя караблі, падводныя лодкі), вывучэння працэсаў фотасінтэзу.
Літаратура
правіць- Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў і інш.; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9.
- Міхеева Т. Хларэла // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Міхеева Т. Хларэла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).