Хлодвіг II
Хлодвіг II (фр.: Clovis II; 633 ці 634 — паміж 11 верасня і 16 лістапада 657) — кароль франкаў (639—657), з дынастыі Меравінгаў. Кіраваў у Нейстрыі і Бургундыі. Сын Дагаберта I і каралевы Нанцільды (Нантэхільды). Імя Хлодвіг перакладаецца з франкскай як «Праслаўлены ў баях».
Хлодвіг II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Clovis | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дагаберт I | ||||||
Пераемнік | Хлотар III | ||||||
Нараджэнне |
каля 635[1] ці 635
|
||||||
Смерць |
657[2][3], 27 лістапада 657[4] ці 31 кастрычніка 657 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Меравінгі[1] | ||||||
Бацька | Дагаберт I[5] | ||||||
Маці | Нанцільда[1] | ||||||
Жонка | Бацільда[d][1] | ||||||
Дзеці | Хлотар III[6], Тэадорых III[d][7][5] і Хільдэрык II[d][8] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьМаярдомы Нейстрыі
правіцьДа моманту смерці бацькі Хлодвіг, якому было 5 гадоў, не меў магчымасці кіраваць самастойна, але па звычаі ўсе воіны Нейстрыі і Бургундыі ўзвялі яго на прастол на віле Мале-ле-Руа, каля Санса[9]. Хоць маці маленькага караля — Нанцільда — і захоўвала нейкі маральны ўплыў, можна сцвярджаць, што рэальная ўлада ў каралеўстве належала маярдому. Асабістыя якасці двух нейстрыйскіх маярдомаў, якія паслядоўна займалі гэту пасаду, спрыялі таму, што некаторы час захоўвалася перавага Нейстрыі над Аўстразіяй, як гэта было і ў часы Дагаберта I.
Маярдом Эга, прызначаны яшчэ Дагабертам, да самай сваёй смерці ў 641 годзе заставаўся добрым кіраўніком і міратворцам. Асабліва трэба адзначыць яго згоду падзяліць са знатнымі людзьмі Аўстразіі, якія выступалі ў якасці ўпаўнаважаных Сігіберта III, скарбы Дагаберта I, а таксама вярнуць арыстакратам абодвух каралеўстваў частку канфіскаванай у іх маёмасці. Што да Эрхінаальда, маярдома Нейстрыі (641—658), то ён паводле сцвярджэнняў сучаснікаў «быў поўны мяккасці і дабрыні, дёлкі ад фанабэрыстасці і скнарнасці, а багаццяў нажыў не шмат». Гэты Эрхінаальд купіў англасаксонскую рабыню Бацільду (Балтхільда), разумную і прывабную жанчыну, і затым аддаў яе Хлодвігу, а той ажаніўся з ёй у 648 годзе.
Становішча ў Бургундыі
правіцьУ сутнасці, цяжкасці выклікала толькі сітуацыя ў Бургундыі. Там пасля смерці Варнахара II у 626 ці 627 годзе, не быў прызначаны ніводны маярдом. Таму мясцовая знаць, як свецкая, так і царкоўная трымаліся незалежна. Біскупы выкройвалі вакол сваіх гарадоў сапраўдныя аўтаномныя дзяржавы, а патрыцый (гэты тытул, які быў атрыманы ў спадчыну ад антычных часоў і меў рэальнае ваеннае значэнне, захаваўся ў Бургундыі і Правансе) Вілебад, які быў адным з правадыроў самастойнага бургундскага войска, якое ў свой час Дагаберт I пасылаў у Гасконь, выкраіў сабе цэлае княства паміж Ліёнам і Валансам. Каралева Нанцільда паспрабавала навязаць і тым, і іншым франкскага маярдома Флаахада, жанатага на яе пляменніцы Рагнаберце, падчас асамблеі 642 года ў Арлеане. Флаахад паспяшаў запэўніць знатных людзей Бургундыі ў тым, што будзе паважаць «іх маёмасць і ганаровыя званні», але Вілебад стаў на чале «нацыянальнай» партыі, варожай да франка. Паміж гэтымі двума праціўнікамі ўспыхнула зацятая барацьба.
Смерць каралевы Нанцільды, патрыцыя Вілебада і маярдома Флаахада
правіцьУ 642 годзе памерла каралева Нанцільда. У верасні таго ж года Хлодвіг, разам са сваім маярдомам Эрхінаальдам і маярдомам Бургундыі Флаахадам, з якім Эрхінаальд быў у сяброўскіх адносінах, адправіліся ў Ацён. Там кароль Хлодвіг загадаў патрыцыю Вілебаду з’явіцца перад ім, але той падазраваў, што там яго збіраюцца забіць. Таму ён сабраў вялікае войска ва ўсіх сваіх уладаннях і адправіўся ў Ацён у іх суправаджэнні. Там паміж дзвюма варагуючымі групоўкамі адбылася сапраўдная бітва, у якой пала шмат як франкаў, так і бургундаў. Быў забіты і сам Вілебад. Флаахад жа пакінуў Ацён і рушыў у Шалон, дзе ён захварэў на ліхаманку і памёр праз 11 дзён пасля смерці Вілебада[10].
Смерць Хлодвіга
правіцьКіраваў Хлодвіг II 18 гадоў і памёр паміж 11 верасня і 16 лістапада 657 года[12], на 24-м годзе жыцці. Ён быў адным з найгоршых «гультаяватых каралёў»; быў распуснікам, звадыяшам жанчын, абжорам і п’яніцам, а ў апошнія гады свайго жыцця пакутаваў на псіхічныя расстройствы. У яго перыядычна здараліся памутненні розуму і моцныя сутаргі (відаць, эпілепсія). Паводле легенды, Хлодвіг быў першым каралём франкаў, які ездзіў у карэце. Да яго ўсе каралі перамяшчаліся толькі конна.
Жонка і дзеці
правіцьЗ 648 года — Бацільда (Балтхільда), ад шлюбу з якой Хлодвіг II меў трох сыноў:
Зноскі
- ↑ а б в г д Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 110–112. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Clodoveu II // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Pas L. v. Clovis II // Genealogics — 2003.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 112–113. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 113–118. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 131–132. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 79.
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 90.
- ↑ На заднім плане — надмагілле Карла Мартэла.
- ↑ Паводле іншай версіі вядомая дакладная дата яго смерці — 31 кастрычніка
Літаратура
правіць- Фредегар. Хроника, кн. IV / / The Fourth Book of the Cronicle of Fredegar with its continuations. — London: Thomas Nelson and Sons Ltd, 1960.
- Прадаўжальнікі Фрэдэгара = Continuationes chronicarum quae dicuntur Fredegarii // The Fourth Book of the Cronicle of Fredegar with its continuations. — London: Thomas Nelson and Sons Ltd, 1960.
- Кніга гісторыі франкаў = Das Buch von der Geschiche der Franken. // Quellen zur Geschichte des 7. und 8. Jahrhunderts. Ausgewaehlte Quellen zur deutschen Gechichte des Mittelalters. — Darmstadt, 1982. — Т. 4a.
- Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 2. (руск.)
Спасылкі
правіць- CLOVIS II 639—657, CLOTAIRE III 657—673, CHILDERICH II 662—675, CHILPERICH II 715—718 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 6 лютага 2012.
- Chlodwig II von Frankenkoenig (ням.)(недаступная спасылка). Genealogie Mittelalter: Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 6 лютага 2012.
- Хлодвиг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.