Залатамінскі сельсавет
Залатамі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Залатаміно.
Залатамінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Кармянскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Залатаміно |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 студзеня 1991 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Хляўнянскі (Хляўноўскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Хляўно. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Залатаміно[1]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Леніна[2]. 2 верасня 1975 года сельсавет перайменаваны ў Залатамінскі[3]. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак Дубраўка[4]. 20 чэрвеня 1991 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ліцвінавіцкага сельсавета.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.