Хобарт
Хобарт (англ.: Hobart) — сталіца аўстралійскага штата Тасманія. Заснаваны ў 1803 г. — другі па старшынстве горад Аўстраліі. Насельніцтва алгамерацыі на 2005 год склала 245 тыс. чалавек. Горад — фінансавы і адміністрацыйны цэнтр Тасманіі, таксама служыць пунктам адпраўкі для аўстралійскіх і французскіх антарктычных экспедыцый.
Горад
Хобарт
Hobart
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершае паселішча на месцы сучаснага горада ўзнікла ў 1803 годзе, у бухце Рысдан на ўсходніх берагах ракі Дэруэнт. У 1804 годзе пасёлак быў перанесены ў лепшае месца — у бухту Салівана. Названы ў гонар лорда Хобарта, каланіяльнага сакратара. Першапачаткова горад уяўляў сабою турму, куды звозіліся зняволеныя з усёй Брытанскай імперыі. Горад таксама адыгрываў важную ролю ў замацаванні Брытаніі на Аўстралійскім кантыненце.
Па перапісу 1835 года, насельніцтва Хобарта склала 13 826 чалавек, усёй Тасманіі 36 505 чалавек.
Геаграфія
правіцьХобарт знаходзіцца ў вусце рэкі Дэрвент (англ.: Derwent), на паўднёвым усходзе вострава Тасманія.
Эканоміка
правіцьХобарт — важны марскі порт. Адсюль стартуюць аўстралійскія і французскія судны да Антарктыды. Ён жа папулярны пункт назначэння шматлікіх круізных лайнераў. У горадзе развіта суднабудаванне і дапаможныя галіны. Важны сектар эканомікі — харчовая прамысловасць (бровары, кандытарскія фабрыкі, вытворчасць вінаў). Хобарт паспяхова развіваецца як турыстычны цэнтр.
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- Hobart City Council — урад горада Хобарт (англ.)