Хобіт: Бітва пяці войскаў
«Хобіт: Бітва пяці войскаў» (англ.: The Hobbit: The Battle of the Five Armies) — трэцяя і заключная частка кінатрылогіі «Хобіт» рэжысёра Пітэра Джэксана, экранізацыі аповесці-казкі прафесара Джона Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Сусветная прэм’ера адбылася 1 снежня 2014 года ў Лондане[2]. Выхад фільма ў пракат у Беларусі адбыўся 11 снежня 2014 года.
Хобіт: Бітва пяці войскаў![]() | |
---|---|
The Hobbit: The Battle of the Five Armies | |
![]() | |
Жанр | фэнтэзі, экшн, прыгоды, драма |
Рэжысёр | Пітэр Джэксан |
Прадзюсар |
Пітэр Джэксан Фрэн Уолш Кэралін Канінгем Зэйн Вайнер |
Сцэнарыст |
Фрэн Уолш Філіпа Боенс Пітэр Джэксан Гільерма дэль Тора паводле аповесці Дж. Р. Р. Толкіна |
У галоўных ролях |
Марцін Фрымен Іэн Мак-Келен Рычард Армітыдж Арланда Блум Бенедыкт Камбербэтч Крыстафер Лі |
Аператар | Эндру Лесні |
Кампазітар | Говард Шор |
Кінакампанія | |
Працягласць | 144 хвіл. |
Бюджэт | $225 млн |
Зборы | 956 019 788 $ і 255 138 261 $[1] |
Краіна |
![]() ![]() |
Мова |
англійская сіндарын чорная мова квэнья кхуздул |
Год | 2014 |
Папярэдні фільм | Хобіт: Спусташэнне Цмока (2013) |
Наступны фільм |
|
IMDb | ID 2310332 |
Афіцыйны сайт |
Гэты фільм, як і ў папярэдніх частках, здымаўся камерамі «RED Epic» з разрозненнем высокай якасці, з частатой 48 кадраў у секунду[3]. Фільм лічыцца перадгісторыяй стужак кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў» і апошняй экранізацыяй літаратурнага свету Толкіна, паколькі Крыстафер Толкін і Пітэр Джэксан дасягнулі прававога ўрэгулявання, што трылогія «Хобіт» з’яўляецца апошняй адаптацыяй літаратурных твораў Толкіна.
У адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным паміж «Warner Bros.» і «New Line Cinema», прэм’еры трох фільмаў пройдуць ва Уэлінгтане, Лос-Анджэлесе і Лондане адпаведна. У фільме апавядаецца пра падзеі, якія адбываюцца ў Каралеўстве Эрэбар, пасля таго, як гномы абудзілі гіганцкага дракона Смога, які цяпер ляціць на горад Эсгарот. Велізарная армія гоблінаў пад камандаваннем Азога набліжаецца, неўзабаве адбудзецца вялікая бітва.
СюжэтПравіць
Калі атрад з трынаццаці гномаў наймаў хобіта Більба Бэгінса ў якасці ўзломшчыка і чатырнаццатага, «шчаслівага», удзельніка паходу да Адзінокай гары, Більба лічыў, што яго прыгоды скончацца, калі ён выканае сваю задачу — знойдзе скарб, які так неабходны правадыру гномаў Торыну. Падарожжа ў Эрэбар, захопленае цмокам Смогам каралеўства гномаў, апынулася яшчэ больш небяспечным, чым лічылі гномы і нават Гэндальф — мудры чараўнік, які працягнуў Торыну і яго атраду руку дапамогі.
У пагоню за гномамі накіравалася армія оркаў, якіх вядзе старадаўняе зло, што абудзіліся ў руінах Дол-Гулдура, а эльфы і людзі, з якімі Більба і яго таварышам прыйшлася мець справу падчас падарожжа і якія пацярпелі ад жадання гномаў вярнуць свой дом, прад'явілі правы на шчодрую ўзнагароду — частку скарбаў Адзінокай гары. Хутка непадалёк ад Адзінокай гары сустрэнуцца пяць армій, і толькі кровапралітная бітва вызначыць вынікі смелага паходу гномаў.
У роляхПравіць
Ніжэй прадстаўлены спіс акцёраў, якія зняліся ў фільме[4]:
Персанаж | Акцёр / Актрыса |
---|---|
Більба Бэгінс | Марцін Фрымен |
Гэндальф Шэры | Іэн Мак-Келен |
Галадрыэль | Кейт Бланшэт |
Саруман Белы | Крыстафер Лі |
Торын Дубашчыт | Рычард Армітыдж |
Легалас | Арланда Блум |
Таўрыэль | Эванджэлін Лілі |
Балін | Кен Стот |
Бофур | Джэймс Несбіт |
Глоін, бацька Гімлі | Пітэр Хэмблтан |
Доры | Марк Хэдлау |
Норы | Джэд Брофі |
Кілі | Эйдан Цёрнер |
Філі | Дын О’Горман |
Двалін | Грэм Мак-Іавіш |
Оін | Джон Калін |
Бомбур | Стывен Хантэр |
Оры | Адам Браўн |
Біфур | Уільям Кірхер |
Радагаст Буры | Сільвестр Мак-Кой |
Некрамант | Бенедыкт Камбербэтч |
Смог, дракон (вобраз і голас) | Бенедыкт Камбербэтч |
Трандуіл | Лі Пейс |
Беарн | Мікаэль Персбрант |
Бард Лучнік | Люк Эванс |
Бургамістр Эсгарота | Стывен Фрай |
Азог | Ману Бенет |
Больг | Лаўрэнс Макар |
Баін | Джон Бел |
Альфрыд | Раян Гейдж |
Здымачная групаПравіць
- Рэжысёр — Пітэр Джэксан;
- Сцэнарый — Фрэн Уолш, Філіпа Боенс, Пітэр Джэксан, Гільерма дэль Тора, паводле аповесці Дж. Р. Р. Толкіна;
- Прадзюсары — Кэралін Канінгем, Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш, Філіпа Боенс, Зейн Уэйнер
- Аператар — Эндру Лесні;
- Мантаж — Джэбез Олсен ;
- Мастак-пастаноўшчык — Дэн Хена;
- Мастак-дэкаратар — Ра Вінсент;
- Мастакі па касцюмах — Боб Бак, Эн Мэскры, Рычард Тэйлар;
- Кампазітар — Говард Шор.
СаўндтрэкПравіць
The Hobbit: The Battle of the Five Armies | |
---|---|
Саўндтрэк Говард Шор | |
Дата выпуску | 2014 |
Запісаны | 2011 — 2014 |
Жанр | прыгодніцкі фільм[5][6][…], фэнтэзійны фільм[6][7][…], баявік і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
Працягласць | 144 хв. |
Прадзюсары | Говард Шор, Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш, Філіпа Боенс |
Краіна | |
Лэйбл гуказапісу | WaterTower Music, Decca Records |
|
|
Музычнае суправаджэнне да фільма, гэтак жа як і для «Уладара пярсцёнкаў» і папярэдніх фільмаў, напісана Говардам Шорам.
ЗноскіПравіць
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 2 мая 2022.
- ↑ The Hobbit: The Battle of the Five Armies world premiere (англ.). BBC (1 снежня 2014).
- ↑ 48 Frames Per Second (англ.)
- ↑ The Cast So Far Архівавана 27 снежня 2013.
- ↑ http://www.nytimes.com/2014/12/17/movies/the-hobbit-the-battle-of-the-five-armies.html?partner=rss&emc=rss&_r=0 Праверана 13 мая 2016.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt2310332/?ref_=fn_al_tt_2 Праверана 13 мая 2016.
- ↑ а б https://www.filmaffinity.com/en/film583347.html Праверана 13 мая 2016.
- ↑ http://www.metacritic.com/movie/the-hobbit-the-battle-of-the-five-armies Праверана 13 мая 2016.
- ↑ The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 9 кастрычніка 2020.
- ↑ Academy Awards Database Праверана 9 кастрычніка 2020.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт кінатрылогіі «Хобіт» (англ.)
- The Hobbit: The Battle of the Five Armies на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Афіцыйны блог кінатрылогіі «Хобіт» (англ.)