Хобіт: Пустка Смаўга

(Пасля перасылкі з Хобіт: Спусташэнне Смога)

«Хо́біт: Пустка Смаўга» (англ.: The Hobbit: The Desolation of Smaug) — другая частка кінатрылогіі «Хобіт», экранізацыі кнігі Джона Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Фільм рэжысёра Пітэра Джэксана. Сусветная прэм’ера фільма адбылася 13 снежня 2013 года.

Хобіт: Пустка СмаўгаM:
англ.: The Hobbit: The Desolation of Smaug
Постар фільма
Жанр high fantasy[d], фэнтэзійны фільм[5], прыгодніцкі фільм[5], фільм-паляванне на скарбы[d], баявік і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Metro-Goldwyn-Mayer, WingNut Films[d] і New Line Cinema
Працягласць 161 хв.
Бюджэт 225 000 000 $
Зборы 958 366 855 $ і 258 387 334 $[7]
Краіна
Мова англійская[1]
Год 2 снежня 2013, 12 снежня 2013[2], 13 снежня 2013[3], 10 снежня 2013, 12 снежня 2013[4] і 11 снежня 2013
Папярэдні фільм Хобіт: Нечаканая вандроўка
Наступны фільм Хобіт: Бітва пяці войскаў
IMDb ID 1170358
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гэты фільм, як і першая частка, здымаўся камерамі RED Epic з разрозненнем высокай выразнасці, з частатою 48 кадраў у секунду[9].

Сюжэт правіць

Пасля паспяховага пераходу праз Імглістыя горы, Торын і кампанія хобіта і гномаў вымушаны звярнуцца па дапамогу да магутнага незнаёмца, перш чым адправіцца ў небяспечнае Ліхалессе без мага Гэндальфа, у якога з'явіліся нейкія важныя і таямнічыя справы на поўдні. Гномы пабываюць у гасцях у Беорна, стануць палоннымі караля лясных эльфаў Трандуіла, а затым дасягнуць азёрнага горада Эсгарота. Яны павінны будуць уступіць у бой з Цмокам Смаўгам і оркам Азогам — даўнім ворагам Торына.

Кампанія гномаў і хобіта мусіць завяршыць сваё падарожжа да Адзінокай гары, дзе Більба Бэгінсу трэба будзе знайсці патаемныя дзверы, каб дабрацца да скарбу Цмока: Більба пракрадзецца ў пячоры Адзінокай гары — былое вялікае каралеўства гномаў Эрэбар, дзе Цмок ахоўвае свае скарбы. Чароўны пярсцёнак, які Більба знайшоў у пячоры Голума, дапаможа хобіту ўратавацца ад Цмока. І калі пачвара загіне ад рукі Барда Лучніка, эльфы, людзі і гномы будуць вымушаны супрацьстаяць адзін аднаму, бо прызам для пераможца будуць скарбы Адзінокай гары, аднак неўзабаве з'яўленне новых ворагаў аб'яднае іх.

Выхад у пракат правіць

Падрабязней на афіцыйным сайце кінатрылогіі «Хобіт» Архівавана 9 мая 2017..

У ролях правіць

Ніжэй прадстаўлены спіс акцёраў, якія зняліся ў фільме[10]:

Персанаж Акцёр / Актрыса
Більба Бэгінс Марцін Фрымен
Більба Бэгінс у старасці Іэн Холм
Гэндальф Шэры Іэн Мак-Келен
Элранд Х’юга Уівінг
Голум (вобраз і голас) Эндзі Сёркіс
Галадрыэль Кейт Бланшэт
Торын Дубашчыт Рычард Армітэдж
Легалас Арланда Блум
Таўрыэль Эванджэлін Лілі
Балін Кен Стот
Бофур Джэймс Несбіт
Глоін, бацька Гімлі Пітэр Хэмблтан
Доры Марк Хэдлау
Норы Джэд Брофі
Кілі Эйдан Цёрнер
Філі Дын О'Горман
Двалін Грэм Мак-Тавіш
Оін Джон Калін
Бомбур Стывен Хантэр
Оры Адам Браўн
Біфур Уільям Кірхер
Фрода Бэгінс Элайджа Вуд
Радагаст Буры Сільвестр Мак-Кой
Саруман Белы Крыстафер Лі
Некрамант Бенедыкт Камбербэтч
Смаўг, цмок (вобраз і голас) Бенедыкт Камбербэтч
Трандуіл Лі Пейс
Беорн Мікаэль Персбрант
Бард Лучнік Люк Эванс
Бургамістр Эсгарота Стывен Фрай[11][12]
Трор Джэфры Томас
Траін II Майкл Мізрахі
Ліндзір, эльф Рывендэла Брэт Мак-Кензі
Азог Ману Бенет
Больг Конан Стывенс
Баін Джон Бел
Альфрыд Раян Гейдж

Музыка правіць

The Hobbit: The Desolation of Smaug
 
Саўндтрэк Говард Шор
Дата выпуску 2013
Запісаны 2011—2013
Жанр high fantasy[d], фэнтэзійны фільм[5], прыгодніцкі фільм[5], фільм-паляванне на скарбы[d], баявік і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Працягласць 161 хв.
Прадзюсары Говард Шор, Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш, Філіпа Боенс
Краіна
Лэйбл гуказапісу WaterTower Music, Decca Records

Музычнае суправаджэнне да фільма, гэтаксама як і для «Уладара пярсцёнкаў» і папярэдняга фільма, напісана Говардам Шорам. Арыгінальны саўндтрэк быў запісаны на Abbey Road Studios Лонданскім філарманічным аркестрам.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 22 жніўня 2020.
  2. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  3. http://www.imdb.com/title/tt1170358/releaseinfo?ref_=tt_ov_inf%20
  4. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
  5. а б в г http://www.imdb.com/title/tt1170358/
  6. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  7. Box Office Mojo — 1999. Праверана 2 мая 2022.
  8. а б в г BFI Film & TV Database Праверана 22 жніўня 2020.
  9. 48 Frames Per Second (англ.)
  10. The Cast So Far Архівавана 27 снежня 2013.
  11. Lenta.ru: Кіно: Стывен Фрай знімецца ў «Хобіце»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2012. Праверана 3 студзеня 2013.
  12. Стывен Фрай згуляе мэра Эсгарота ў «Хобіце» — Газета.Ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2011. Праверана 3 студзеня 2013.

Спасылкі правіць