Хог (востраў, Гаяна)
Хог (англ.: Hogg) — найбуйнейшы востраў Гаяны. Знаходзіцца ў вусці ракі Эсекіба. Плошча — каля 60 км². Насельніцтва (2007 г.) — 529 чал.
Хог | |
---|---|
англ. Hogg | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 60 км² |
Насельніцтва | 529 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 8,82 чал./км² |
Размяшчэнне | |
6°49′27″ пн. ш. 58°31′54″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Рака Эсекіба |
Краіна | |
Востраў Хог даволі нізкі, складзены рачнымі наносамі. Бераг часткова ўмацаваны пясчанымі дамбамі. Даўжыня — 21,8 км, найбольшая шырыня — 4,8 км. Месціцца ў 38,5 км на захад ад Джорджтаўна, сталіцы Гаяны.
Дзякуючы ўрадлівым глеістым глебам, востраў Хог выкарыстоўваецца для земляробства як мясцовым насельніцтвам, так і жыхарамі суседняга шчыльна населенага вострава Легуан.