Ходараўскі сельсавет (Лідскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Ходаравецкі сельсавет)

Хо́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ходараўцы.

Ходараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ходараўцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 855
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ходаравецкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 20 верасня 2002 года перайменаваны ў Ходараўскі сельсавет[1]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Голдаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Голдава, вёскі Бабры, Вялікае Сяло, Зіновічы, Ігнаткаўцы, Леснікі, Малышы, Семашкі, Хадзюкі, Цвербуты)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 855 чалавек[3], з іх 74,4 % — беларусы, 22,5 % — палякі, 1,4 % — цыганы[4].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.