Ходасавічы (археалагічныя помнікі)

Ходасавічы — група археалалічных помнікаў (неалітычнае паселішча, курганныя могільнікі, селішча ранняга сярэдневякоўя) каля в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці[1].

Паселішча

правіць
 
Ходасавічы. Гліняная пасудзіна сярэднедняпроўскай культуры з сімваламі Сусветнага Дрэва. Экспазіцыя «Найстаражытная гісторыя Гомельшчыны»

Паселішча часоў неаліту (3-е — пачатку 2-га тыс. да н.э.) даследавана ў 19591963 гадах. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, сякеры, разцы, скрабкі, рэшткі грабеньчата-ямачнай керамікі і інш. На тэрыторыі паселішча размешчаны 2 курганы сярэднедняпроўскай культуры[1].

Могільнікі

правіць

Могільнік-1 размешчаны за 3,5 — 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Хоршава, уздоўж карэннага берага воз. Добрае. 55 насыпаў дыяметрам 0,5—9 м, вышынёй 0,4—20 м. Даследаваў у 19561963 гг. I. I. Арцёменка, які раскапаў у паўднёвай частцы некалькі курганоў эпохі неаліту і бронзавага веку. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, рэшткі ляпнога посуду, акулярападобныя бронзавыя падвескі і інш. У 1969 г. Г. Ф. Салаўёва даследавала 6 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, у 4 курганах галавой на захад, у 2 — на ўсход. Знойдзены ганчарны гаршчок і абломкі ляпной пасудзіны VVII стагоддзяў, пазалочаныя шкляныя пацеркі, медныя і шкляныя пярсцёнкі, бісер, абломкі шыйнай грыўні і крыжыкаў, крыжападобныя і змеегаловападобныя падвескі, жалезны нож. Датуецца XIXII стагоддзямі[2].

Могільнік-2 размешчаны за 0,4 — 0,45 км на паўднёвы ўсход ад могільніка-1, ва ўрочышчы Мошка 2-я. Захавалася 12 насыпаў вышынёй 0,6 м, дыяметрам 12 м. Даследаваў у 19591963 гг. I. I. Арцёменка, які раскапаў 10 насыпаў. У 1969 г. Г. Ф. Салаўёва ўскрыла 8 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, у сямі курганах галавой на захад, у адным — на ўсход. У 4 курганах пахаванне па гарызонце, у 4 — у ямах. Пахавальны інвентар у 4 насыпах: драцяное кольца, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, падвеска-амулет у выглядзе коніка, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, грузікі-падвескі, рэшткі ганчарнай керамікі і тканіны. Датуецца XIXII стагоддзямі[2].

Могільнік-3 размешчаны за 0,25 — 0,3 км на паўднёвы ўсход ад могільніка-2, ва ўрочышчы Мошка 1-я. 32 насыпы дыяметрам 5—20 м, вышынёй 0,4—1,5 м; 7 пашкоджаны. У 19591963 гг. раскапаў 5 курганоў бронзавага веку I. I. Арцёменка. Знойдзены рэшткі шкілета чалавека, бронзавы наканечнік кап'я, акулярападобныя бронзавыя падвескі, каменныя лодкападобныя шліфаваныя сякеры, крамянёвыя стрэлы і нажы, гліняная пасудзіна. У 1969 г. Г. Ф. Салаўёва раскапала 5 курганоў, 2 з іх бронзавага веку. Пахавальны абрадтрупаспаленне на гарызонце. Знойдзены гліняны гаршчок, наканечнік стралы. 2 курганы датуюцца XIIIIX стагоддзямі. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены 2 ляпныя гаршчкі, язычок ад спражкі. Пяты курган датуецца XIXII стагоддзямі. Пахаванне ў магільнай яме, арыентавана галавой на захад. Знойдзена драцяное скроневае кольца. Усе курганы, акрамя тых, якія адноснцца да эпохі неаліту і бронзавага веку, належалі радзімічам[2].

Селішчы

правіць

Селішча-1 размешчана за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, на беразе воз. Добрае. Плошча каля 0,8 га. Выявіла і даследавала ў 1969 г. Г. Ф. Салаўёва, абследаваў у 1976 г. А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,5—0,6 м выяўлены ў пясчаным кар'еры. Знойдзены абломкі ляпных пасудзін XIIIIX стагоддзяў і рэшткі посуду эпохі Кіеўскай Русі[2].

Селішча-2 размешчана за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, на мысе пясчанай дзюны, абмежаванай з поўначы безназоўным ручаём, з захаду — воз. Добрае. Пляцоўка памерам 60X25 м. Выявіла і даследавала ў 1969 г. Г. Ф. Салаўёва. Селішча ўзнікла на месцы стаянкі эпохі неаліту. У ніжнім гарызонце культурнага пласта знойдзены абломкі посуду, скрабкі, разцы, ножападобныя пласціны, адшчэпы. У сярэднім гарызонце прасочаны рэшткі 2 паўзямлянкавых жытлаў памерамі 3,5x3,2 м і 3,5x4 м. У адным выяўлены рэшткі печы-каменкі, у запаўненнях жытлаў — рэшткі ляпнога посуду з дамешкамі буйной жарствы ў гліне[2].

Ніжні гарызонт селішча адносіцца да неаліту, сярэдні — да XIIIIX стагоддзяў, верхні — да X ст. Ва ўсходняй частцы селішча размяшчалася Ходасавіцкае свяцілішча[2].

Зноскі

  1. а б Ходасавічы. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  2. а б в г д е Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць