Ходцы (аграгарадок)
аграгарадок у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Хо́дцы[1] (трансліт.: Chodcy, руск.: Ходцы) — аграгарадок (да 2006 года — вёска) у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходцаўскага сельсавета.
Аграгарадок
Ходцы
| ||||||||||||||||||||||
Размешчана на аўтадарозе Р25 (Віцебск-Сянно) каля азёр Ходцы і Ліпна ў 36 км ад Віцебска і 21 км ад Сянно.
Гісторыя
правіцьУ 1900—1913 гадах у Ходцах дзейнічала суконная мануфактура, на якой ў у 1913 годзе працавала 115 рабочых і мелася паравая машына[2].
У 2003 годзе ў вёсцы 168 двароў і 397 жыхароў.
Інфраструктура
правіцьУ Ходцах дзейнічаюць КУСГП «Ходцы», аптэка, сярэдняя агульнаадукацыйная школа-сад, бібліятэка, сельскі дом культуры, паштовае аддзяленне, Ходцаўская ўрачэбная амбулаторыя, магазін Сенненскага райспажыўсаюза.
Памятныя мясціны
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
- Сядзіба і гаспадарчыя пабудовы пачатку XX стагоддзя.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 15. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (Т. 17)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ходцы (аграгарадок)