Хокан Магутны (стар.-сканд.: Hákon Sigurðsson, нарв.: Håkon Sigurdsson) (забіты ў 995) — сын Сігурда Хокансана, хладзірскі ярл, фактычны кіраўнік Нарвегіі ў 970995 гадах.

Хокан Магутны
нарв.: Hákon Sigurðsson
Håkon jarl.jpg
Сцяг Кіраўнік Нарвегіі
ад імя дацкіх каралёў Харальда I (970—986) і Свена I (986—995)
970 — 995
Папярэднік Харальд II Шэрая Шкура
Пераемнік Олаф Тругвасан
Нараджэнне 930-я[1]
Смерць 995
Род Ярлы Ладэ
Бацька Сігурд Хокансан[2]
Маці Bergljot Toresdatter[d]
Жонка Tora Skagesdatter[d]
Дзеці Эйрык, сын Хакана Магутнага[2], Свейн[2], Ауд Хакансдоцір[d], Bergljot Haakonsdatter[d] і Ragnhild Haakonardottir av Lade[d][3]
Дзейнасць падарожнік-даследчык
Commons-logo.svg Хокан Магутны на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Хокан стаў ярлам пасля смерці свайго бацькі, забітага Харальдам II Шэрая Шкура ў 961 годзе. Хокан бег у Данію да двара Харальда I Сінязубага, у якога шукаў падтрымкі супраць Харальда Шэрая Шкура, забітага ў выніку ў 970 годзе. Хокан стаў кіраваць Нарвегіяй як васал Дацкага караля Харальда Сінязубага, але ў сутнасці з'яўляўся самастойным кіраўніком.

У 977 годзе Уладзімір I Святаславіч шукаў у яго падтрымкі супраць свайго брата Яраполка Святаславіча, вялікага князя кіеўскага.

У 975 годзе Харальд Сінязубы распачаў спробу хрысціянізацыі Хокана, які быў язычнікам, супраць чаго той паўстаў і разарваў саюз з Даніяй, перамогшы дацкае войска ў 986 годзе.

Хокан меў мноства жанчын, дочак мясцовай эліты, з якімі праводзіў пару тыдняў і адсылаў дамоў, чым выклікаў рост незадаволенасці сярод насельніцтва.

У 995 годзе Хокан быў забіты сваім рабом Тормадам Каркам, калі хаваўся ад новага прэтэндэнта на кіраванне Нарвегіяй Олафа I Тругвасана.

Яго сынамі былі Эйрык і Свейн.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 23 лістапада 2018.
  2. 2,0 2,1 2,2 Lundy D. R. The Peerage
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

СпасылкіПравіць