Холмскі павет
Холмскі павет (польск.: Powiat chełmski) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў XVI—XVIII стст. ў Польскім каралеўстве. Цэнтр — г. Холм (цяпер Хэлм, Рэспубліка Польшча). Бярэ пачатак з Холмскай зямлі ў складзе Галіцка-Валынскага княства. Пасля абрання там у 1340 годзе на княжанне Любарта Холмская зямля ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у 1377—1387 гадах у Венгрыі, з 1387 у Польшчы. У 1430 годзе ў склад зямлі ўключаны тэрыторыі Верхняй Прыпяці. З пачатку XVI ст. Холмская зямля ў складзе Рускага ваяводства, падзялялася на Холмскі і Краснастаўскі паветы. У склад Холмскага паветы ўваходзілі землі Заходняга Палесся, у т.л. с. Радастава, Павіцце, Лелікава і інш. (паўднёвая частка сучасных Кобрынскага і Драгічынскага раёнаў Беларусі). З XIII ст. існавала праваслаўная Холмская епархія (з 1596 года ўніяцкая), з XIV ст. — каталіцкае Холмскае біскупства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе заходняя частка Холмскага павета далучана да Аўстрыйскай імперыі, усходняя частка з папрыпяцкімі землямі — да Расійскай імперыі.
Холмскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | XVI стагоддзе |
Дата скасавання | 1795 |
Літаратура
правіць- Козій А. М. Історико-географічна характеристика Холмської землі // Вісн. Львів. ун-ту. Сер. іст. 1992. Вип. 28;
- Czarnecki W. Osadnictwo ziemi chełmskiej XIV—XVI wieku w historiografii i źródłach // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. 1992. № 2.
Спасылкі
правіць- Холмскі павет на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»