Холм-Жыркоўскі раён
Холм-Жыркоўскі раён (руск.: Холм-Жирковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у паўночнай частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Холм-Жыркоўскі.
Холм-Жыркоўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1 кастрычніка 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 | ||||
Тэлефонны код | 48139 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьМяжуе з Духаўшчынскім, Ярцаўскім, Сафонаўскім і Навадугінскім раёнамі і Цвярской вобласцю. Плошча раёна — 2,033 тыс. км². Рэльеф раёна раўнінны. Глебы — дзярнова-падзолістыя.
Асноўныя рэкі — Дняпро, Вязьма, Соля, Немашчонка. Агульная працягласць рэк — 250 км.
Гісторыя
правіцьТэрыторыя сучаснага раёна да 1929 года знаходзілася ў складзе Бельскага павета — адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1708—1929 гадах.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бельскі павет абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У ліпені 1918 года на тэрыторыі Холмаўскай і Пакроўскай валасцей Бельскага павета адбылося Пакроўска-Холмаўскае сялянскае паўстанне.
1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі павет увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква перадала павет у склад РСФСР.
У гады перадваенных пяцігодак у Холм-Жыркоўскім раёне налічвалася 219 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 7632 сялянскіх гаспадаркі дабудавана 3 ільнозаводы, МТС, сярэдняя школа, новы будынак бальніцы, электрастанцыя і друкарня.