Хольгер Бадштубер

нямецкі футбаліст

Хо́льгер Ба́дштубер (ням.: Holger Badstuber; нар. 13 сакавіка 1989, Мемінген, ФРГ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2015).

Футбол
Хольгер Бадштубер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 13 сакавіка 1989(1989-03-13)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 189 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1994—2000 Германія Рот
2000—2002 Германія Штутгарт
2002—2007 Германія Баварыя
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2017 Германія Баварыя 119 (1)
2007—2016   Германія Баварыя II 56 (7)
2017   Германія Шальке 04 10 (0)
2017—2020 Германія Штутгарт 56 (4)
2020—2021 Германія Штутгарт II 28 (0)
2021 Швейцарыя Люцэрн 14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Германія Германія (да 19) 2 (0)
2008 Германія Германія (да 20) 3 (0)
2009—2010 Германія Германія (да 21) 8 (2)
2010—2015 Германія Германія 31 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза ПАР 2010
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 студзеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Хольгер з’яўляецца выхаванцам клуба «ТСГ Рот-ан-дэр-Рот 1890», а таксама гуляў за моладзевыя каманды клубаў «Штутгарт» і «Баварыя».

Прафесійны дэбют Бадштубера адбыўся 27 ліпеня 2007 года ў хатнім матчы першага тура Трэцяй Бундэслігі супраць клуба «Уніён» з Берліна, які скончыўся паражэннем гасцей з лікам 1:2. Пасля гэтага падрыхтоўку да сезона 2008/09 правёў ужо ў асноўным складзе «Баварыі», з якой 1 лютага 2009 года падпісаў кантракт тэрмінам да 2011 года. Сваю першую гульню ў Бундэслізе правёў 8 жніўня 2009 года ў матчы першага тура супраць «Гофенгайма» (1:1).

У пачатку 2010 года падоўжыў кантракт з «Баварыяй» да 2014 года, а ў пачатку 2013 года — да 2017 года. З канца 2012 года ён стаў радзей з’яўляцца на полі з-за шматлікіх траўм, сезон 2013/14 увогуле прапусціў поўнасцю. У студзені 2017 года быў арандаваны клубам «Шальке 04»[4]. Па заканчэнні сезона «Баварыя» абвясціла аб зыходзе Бадштубера з каманды[5].

У жніўні 2017 года, адмовіўшы маскоўскаму «Спартаку», падпісаў кантракт са «Штутгартам»[6]. У ліпені 2018 года падоўжыў кантракт са швабскім клубам на тры гады[7]. У 2020 годзе быў пераведзены ў другую каманду і да канца сезона 2020/21 выступаў за «Штутгарт II».

У ліпені 2021 года стаў іграком швейцарскага «Люцэрна». У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду.

У верасні 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

правіць

29 мая 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць каманды Венгрыі, выйшаўшы на змену замест Арнэ Фрыдрыха.

Дасягненні

правіць

«Баварыя»:

Зноскі

Спасылкі

правіць